15 чэрвеня 2026, панядзелак, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бэрлусконі чакае новы суд

2
Бэрлусконі чакае новы суд

Пракуратура Нэапалю запатрабавала прыцягнуць да суду былога прэм'ер-міністра Італіі паводле скандальнай справе аб хабарніцтве

Крымінальная справа супраць Сільвіё Бэрлусконі была распачатая ў лютым гэтага года. Як мяркуе следства, пасля парламэнцкіх выбараў 2006 года экс-прэм'ер перадаў 3 млн еўра вядомаму палітыку Сэрджыё дэ Грэгорыё з тым, каб той перайшоў з блока партыі "Італія вартасцяў", узначальванай супраціўнікам Бэрлусконі былым следчым Антоніё ды Пьетрам, у лагер правай апазіцыі. Пасля перадачы грошай Грэгорыё, як сцвярджаецца, строма змяніў палітычныя погляды, што ў канчатковым выніку спрыяла адстаўцы левацэнтрысцкага ўрада Рамана Продзі. Грэгорыё таксама павінен будзе паўстаць перад судом, бо пагадзіўся на атрыманне хабару, піша NEWSru.com.

Адзначым, напярэдадні Міланскі апэляцыйны суд пацвердзіў чатырохгадовы турэмны тэрмін, да якога Бэрлусконі прысудзілі ў кастрычніку мінулага года за падатковае махлярства. Тры гады з яго былому прэм'ер-міністру даравалі паводле амністыі. Аднак прысуд увойдзе ў дзеянне толькі пасля таго, як яго канчаткова зацвердзіць Касацыйны суд Італіі.

Супраць Бэрлусконі за апошнія 20 гадоў паспачыналася блізу двух дзясяткаў спраў. Да восені мінулага года ўсе яны, у тым ліку аб сувязях з мафіяй, сканчаліся альбо апраўдальным выракам, альбо архіваваліся праз даўніну, альбо спыняліся праз брак довадаў віны.

У віну былому прэм'ер-міністру Італіі раней неаднаразова ставілі таксама і сяброўства з беларускім дыктатарам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках