27 красавiка 2024, Субота, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзёрзкая акцыя ў Дзень Перамогі ў цэнтры Масквы

88

(абноўлена - 20.45) Актывісты апазіцыі перацялі Цвярскую вуліцу ў Маскве з вялікім банэрам «Смерць крамлёўскім акупантам».

Яны запалілі фаер і пачалі рухацца праезнай часткай, скандуючы лозунгі «Расея без Пуціна», «Далоў паліцэйскую дзяржаву», «Свабоду палітвязням». Удзельнікі шэсця практычна цалкам заблакавалі рух на Цвярской.

Дзёрзкая акцыя ў Дзень Перамогі ў цэнтры Масквы. Фота: Grani.ru

Праз некалькі хвілін пасля пачатку шэсця на яго ўдзельнікаў накінуліся паліцэйскія. Затрыманыя 14 чалавек. Усе яны дастаўлены ў Цвярское АУС расейскай сталіцы.

Як паведаміў сайту charter97.org адзін з удзельнікаў акцыі, актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі, супрацоўнікі паліцыі ўжывалі грубую сілу і збівалі затрыманых у аўтазаку.

Таксама сёння на Чыстых прудах былі затрыманыя 16 грамадзянскіх актывістаў, якія сабраліся з нагоды гадавіны народных пратэстных гулянняў у Маскве.

Нагадаем, 18 сакавіка ля сцен Крамля была праведзеная гэткая ж несанкцыянаваная акцыя, удзельнікі якой разгарнулі банер на Краснай плошчы, пратэстуючы супраць прапіскі. Яны таксама запалілі фаер і скандавалі антыпуцінскія лозунгі. Актывісты былі затрыманыя паліцыяй, пазней у дачыненні да іх была распачатая крымінальная справа паводле артыкулу «хуліганства».

Фото - Grani.ru

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках