20 траўня 2024, панядзелак, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Жыве Беларусь!» Пакажуць у сталіцы Еўразвязу

5
«Жыве Беларусь!» Пакажуць у сталіцы Еўразвязу

Фільм пра беларускі Супраціў возме ўдзел у конкурсе Брусэльскага кінафэсту.

Як прадстаўнікі аддзела культуры польскай амбасады ў Брусэлі, так і арганізатары кінафестывалю ацэньваюць стужку вельмі пазітыўна і звязваюць з ёй вялікія надзеі, паведамляе Polskie radio.

«Беларускага рокера Мірона сілай забралі ў войска, і ён цалкам расплачваецца за сваё вальнадумства. Каб расказаць грамадству пра здзекі, якія зазнае хлопец, яго дзяўчына пачынае пісаць блог, які падагравае супраціў рэжыму Лукашэнкі. Суаўтар сцэнарыя Франак Вячорка ведае, пра што ён кажа: быўшы апазіцыйным актывістам, ён сам змагаўся за права размаўляць па-беларуску ў войску», - так гучыць анонс да фільма Кшыштафа Лукашэвіча, які апублікаваны на сайце Брусэльскага кінафэсту.

Разам са стужкай «Baby Blues» рэжысёра Касі Расланец, стужка «Жыве Беларусь!» будзе прадстаўляць у Бельгіі польскае кіно. Дырэктар культурнага аддзела пасольства Польшчы ў Брусэлі Беата Падгурскі радая выбару, які зрабілі арганізатары кінафестывалю.

«Мы прапанавалі арганізатарам шмат фільмаў на розныя тэмы. І нас вельмі радуе, што рада фестывалю абрала менавіта фільм «Жыве Беларусь». Гэтая стужка падкрэслівае нашу зацікаўленасць усходнімі суседзямі Польшчы. Яна не толькі закранае важныя палітычныя тэмы, але і проста з'яўляецца добрым фільмам. Гэта падкрэслілі чальцы праграмнай рады фестывалю на нядаўняй прэс-канферэнцыі. Яны высока ацанілі мастацкія якасці карціны», - заявіла яна.

Стужка моцная, таму выбар быў імгненны. Пра гэта кажа дырэктар брусэльскага кінафестывалю Іван Карбюзье.

«Я разглядаю гэтую карціну як вельмі моцную. Яна распавядае пра падзеі, якія мала вядомыя ў Бэльгіі. Заўсёды будуць цікавыя фільмы, якія распавядаюць аб праблемах, з якімі людзі сутыкаюцца ва ўмовах дыктатуры, а тым больш дыктатуры ў нашыя дні. Аднак цікавая не толькі тэма стужкі, але і яе рэалізацыя. На мой погляд, гэты фільм вельмі малады, дынамічны. Гульня галоўных герояў таксама вельмі добрая. Гэта быў выбар сэрца і выбар быў імгненны», - сказаў ён.

Дырэктар Брусэльскага кінафестывалю мяркуе, што крытыкі і гледачы адрэагуюць на фільм «Жыве Беларусь!» пазітыўна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках