13 чэрвеня 2026, Субота, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новікаў: «Трапленне на фінальную частку ЧЕ па футболе беларусам па зубах»

8
Новікаў: «Трапленне на фінальную частку ЧЕ па футболе беларусам па зубах»

Журналіст Сяргей Новікаў лічыць, што зборнай Беларусі па сілах у бліжэйшы час прыняць удзел у фінальнай частцы топ-турніру.

- Ці рэальны выхад зборнай Беларусі ў фінальную частку чэмпіянату свету або Еўропы ў бліжэйшыя 10 гадоў?

- Задачу выхаду на топ-турнір трэба ставіць як рэальную ўжо на наступны адборачны цыкл. Трапленне на чэмпіянат Еўропы ў фармаце 24 зборных беларусам цалкам па зубах. Дзверы будуць адкрытыя нашмат шырэй ранейшага. А прайсці праз іх трэба будзе ў асноўным выхадцам з тых самых «маладзёжак», якія ўпісваліся ў куды больш вузкія калідоры. Гэта надзвычай каштоўны вопыт, які, па законах быцця, гульцы і трэнер павінны рэалізаваць ў больш сталыя гады. За гэта з іх і павінен быць наш спрос, - цытуе Новікава «Прессбол».

Нагадаем, адборачны матч на ЧС па футболе, які беларусы правялі з фінамі 11 чэрвеня, скончыўся нічыёй 1:1. 7 чэрвеня наша зборная прайграла гаспадарам у Хельсінкі 1:0.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках