«Гомельская правда»: Даяркі ў Чарнобыльскай зоне атрымліваюць 6,5 мільёнаў
104- 14.06.2013, 18:14
- 85,624
Афіцыйная газета распавяла пра «шчаслівае» жыццё на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях.
Вёска Свяцілавічы знаходзіцца ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Шчыльнасць заражэння гэтай тэрыторыі радыёнуклідамі дасягае 40 Кюры на квадратны кіламетр. Нягледзячы на гэта, тут жывуць людзі, вырошчваецца зерне і гадуецца жывёла. Мяса-малочная прадукцыя з мясцовай фермы прадаецца ў іншых рэгіёнах краіны. Газэта «Гомельская правда» назвала вёску «феноменам».
«А палягае ён у тым, што простыя сельскія людзі сваёю моцай духу выявіліся мацнейшымі за радыенукліды, будуюць сваё шчасце на роднай зямлі і ўпэўнена глядзяць у будучыню. Адна з такіх задач - зрабіць сваю вёску яшчэ больш прыгожай, чым была раней, стаць аграгарадком. Дапамагае ім у гэтым не толькі вапнаванне глебы і паўторнае залужванне пашы, ды іншыя распрацоўкі навукоўцаў для вырошчвання нарматыўна чыстага збожжа і вырабу малака ды мясам, сучасная тэхніка і новыя тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца на палях і жывёлагадоўчых комплексах мясцовай гаспадаркі, уласнікам якога сягоння з'яўляецца «Гомельхлебпрам», - з аптымізмам піша афіцыйная газета.
У вёсцы маюцца дзве аўтаномныя свідравіны мінеральнай вады, побач знаходзіцца возера. «Вада ў ім асаблівая, трохі свеціцца. Некаторыя тут купаюцца, каб умацаваць сваё здароўе. Азёрная вада выкарыстоўваецца і для мыцця медыцынскіх халатаў, якія пасля гэтага не трэба адбельваць», - распавядаюць аўтары артыкула.
Сёння Свяцілавічы колькасцю насельніцтва займаюць трэцяе месца ў Веткаўскім раёне. У вёсцы ёсць сельсавет, школа, у якой вучыцца блізу паўтары сотні дзетак, садок, Дом культуры, пошта, некалькі крам, раённая лякарня з аптэкай, сястрынская палатамі і вядомым у вобласці рэабілітацыйным цэнтрам.
«Чарнобыль, што чорным маркерам падзяліў жыццё на «да» і «пасля», не адступіў і сёння: Свяцілавічы дагэтуль у зоне са шчыльнасцю забруджвання ад 15 да 40 Кюры на квадратны кіламэтар. І на гэты год тут запланаванае пахаванне яшчэ 28 аб'ектаў, якое праводзіць спецпрадпрыемства «Палессе». Вяскоўцы спадзяюцца, што пасля гэтага апошняга пахавання будзе зняты з іх населенага пункта статус зоны, з'явіцца магчымасць весці будаўніцтва жылых дамоў - пакуль гэта забаронена. Хаця шмат якія прыезджыя ня супраць атрымаць у Свяцілавічах і стары дом, каб уладкавацца і працаваць у мясцовай гаспадарцы. І калі раней там быў дэфіцыт рабочых кадраў, то цяпер праблематычна ўладкавацца на працу», - значыцца ў артыкуле.
Як расказала эканамістка філіяла сельскагаспадарчага вытворчага прадпрыемства «Свяцілавічы» Тамара Медзюлянава, за чатыры месяцы гэтага года сярэдні заробак у гаспадарцы склала больш за 4,5 мільёны рублёў. Даяркі з механізатарамі атрымліваюць па 6 - 6,5 мільёнаў.
«Пра такі заробак людзі раней і не марылі. І сёння на абноўленых фермах не толькі выраслі надоі малака, але і вядзецца праца для атрыманні яго класа «экстра».
Вялікія спадзяванні жывёлагадоўцы гаспадаркі ўскладаюць на новы даільна-малочны блок, які сёлета будзе здадзены ў эксплуатацыю на свяцілавіцкай малочнай ферме. Ужо закупленае сучаснае абсталяванне, у тым ліку імпартныя самаходны пагрузчык з кормараздатнікам. У гаспадарцы цяпер шмат новай сучаснай энэрганасычанай тэхнікі, абсталяванай электронікай і кандыцыянерамі - механізатары ацанілі годныя варункі працы і магчымасць весці комплексныя работцы на зямлі», - значыцца ў артыкуле.
Аўтары артыкула не хаваюць, што прадукты, вырашчаныя ў вёсцы, прымушаюць шалець прылады для вымярэння радыяцыі.
«Вырашчаныя на сваіх гародах гародніну і ягады жыхары вёскі маюць магчымасць праверыць на наяўнасць радыенуклідаў у мясцовай лякарні або раённай санітарнай службе - пакуль заўваг аб «брудных» трускалках або зялёнай цыбулі няма, як і аб малаку з прыватных падворкаў. Аднак варта выпасці кароў у лесе або пакарміць нарыхтаванымі там травой ці сенам, як прылада пачынае пішчаць», - значыцца ў артыкуле.
Не даюць разняволіцца і паказчыкі СІЧ апарата, абследаванні на якім праходзяць дарослыя і дзеці штогод. Як распавёў загадчык свяцілавіцкай філіі Веткаўскай цэнтральнай раённай лякарні Павел Равянок, прыкладна 10 - 20% сельскага насельніцтва маюць перавышэння штогадовых нарматываў у назапашванні радыёнуклідаў. У кожным выпадку медыкі высвятляюць прычыны, даюць канкрэтныя рэкамендацыі аб харчаванні і ладзе жыцця чалавека. А ў выпадку патрэбы мясцовыя жыхары маюць магчымасць падлячыцца ў сваёй мясцовай лякарні.
Нагадаем, 26 красавіка 1986 года адбылася адна з самых буйных радыяцыйных катастроф - аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Яна закранула кожнага жыхара Беларусі. У выніку аварыі на ЧАЭС у атмасфэру было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасля атамнага бамбавання японскага горада Хірасіма.
Беларускі правадыр неаднаразова заяўляў аб тым, што жыццю і здароўю людзей на заражаных тэрыторыях нічога не пагражае. Улады краіны заахвочваюць вяртанне насельніцтва ў Чарнобыльскую зону і вядзенне там сельскай гаспадаркі.