Шэсць генералаў і 22 палкоўніка збеглі ад Асада
81- 16.06.2013, 10:05
- 37,286
Больш 70 вайскоўцаў сірыйскіх урадавых войскаў 14 і 15 чэрвеня дэзерціравалі ў Турцыю.
Сярод уцекачоў вайскоўцаў - шэсць генералаў і 22 палкоўніка. Акрамя таго, турэцкую мяжу перасеклі двое паліцыянтаў, паведамляе Lenta.ru.
Гэта стала самым буйным выпадкам дэзерцірства ў сірыйскай арміі за апошнія некалькі месяцаў.
Раней 15 чэрвеня ЗША перакінулі марскіх пяхотнікаў і комплекс СПА Patriot на поўнач Іарданіі ля мяжы з Сірыяй. Напярэдадні, 14 чэрвеня, Вашынгтон прыняў рашэнне аб адпраўцы сірыйскім паўстанцам стралковай зброі, процітанкавых комплексаў, а таксама боепрыпасаў да іх.
Гэтыя дзеянні рушылі ўслед за заявай Белага дома аб тым, што ЗША валодаюць доказамі таго, што сірыйскія ўрадавыя войскі некалькі разоў ўжывалі хімічную зброю супраць паўстанцаў. Як мяркуюць у Вашынгтоне, гэта пацягнула за сабой гібель ад 100 да 150 чалавек. Раней Абама папярэджваў, што прымяненне зброі масавага паражэння стане той «чырвонай рысай», якая адкрые дарогу для прамога ўмяшання ЗША ў сірыйскі канфлікт.
Канфлікт, перарос у грамадзянскую вайну, працягваецца ў Сірыі з сакавіка 2011 года. Па дадзеных ААН, з пачатку ваенных дзеянняў у Сірыі загінулі не менш за 90 тысяч чалавек. Пра магчымасць паставак узбраення апазіцыі раней паведамлялі і некаторыя еўрапейскія краіны, у тым ліку, Вялікабрытанія і Францыя.
Афіцыйны Менск неаднаразова заяўляў аб сваёй падтрымцы сірыйскага рэжыму. Многія эксперты і міжнародныя арганізацыі заяўляюць аб тым, што Беларусь пастаўляе зброю Башару Асаду ў абыход міжнародных санкцыяў, а спецыялісты з нашай краіны працуюць на ваенных аб'ектах у Сірыі.
Фота: mirislama.com