Джордж Буш здзейсніў аварыйную пасадку праз задымленне самалёта
15- 16.06.2013, 11:13
- 34,176
Самалёт з былым прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам-малодшым на борце здзейсніў вымушаную пасадку ў аэрапорце горада Луісвілля.
Яна адбылася праз задымленне ў кабіне пілотаў. Аб інцыдэнце паведаміла ў нядзелю журналістам прадстаўніца федэральнага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі Холі Бэйкэр, перадае «Интерфакс».
Турбовентылятарны двухматорны сярэдні самалёт бізнес-класа Golfstream IV ляцеў з міжнароднага аэрапорта Філадэльфіі ў Далас.
Падчас пералёту пілот паведаміў авіядыспетчарам пра тое, што адчуў пах дыму.
Самалёт узяў курс на аэрапорт горада Луісвілля, штат Кентукі, дзе пасля здзейсніў паспяховую пасадку. Джордж Буш-малодшы ў выніку інцыдэнту не пацярпеў.