Егіпет разарваў дыпламатычныя адносіны з Сірыяй
16- 16.06.2013, 13:02
- 20,578
Прэзідэнт Егіпта Махамед Мурсі заявіў аб разрыве дыпламатычных адносін з Сірыяй.
Каір мае намер адклікаць свайго амбасадара з Дамаска. Пасольства Сірыі ў егіпецкай сталіцы таксама будзе зачынена, піша Lenta.ru.
“Мы вырашылі цалкам парваць адносіны з Сірыяй і існуючым ў Сірыі рэжымам”, - заявіў прэзідэнт Егіпта на сустрэчы з прадстаўнікамі сунітаў, якая прайшла ў Каіры.
Акрамя таго, Махамед Мурсі запатрабаваў ад лідэраў ліванскай шыіцкай групоўкі “Хізбала”, якая падтрымлівае Башара Асада, вывесці сваіх баевікоў з сірыйскай тэрыторыі. Таксама прэзідэнт Егіпта заклікаў сусветную супольнасць ўвесці над тэрыторыяй Сірыі безпалётную зону.
Большасць жыхароў Егіпта складаюць арабы-суніты, якія ў асноўным падтрымліваюць сваіх аднаверцаў - сірыйскіх паўстанцаў, якія змагаюцца супраць алавіцкага рэжыму Асада.
Канфлікт, перарос у грамадзянскую вайну, доўжыцца ў Сірыі з сакавіка 2011 года. Па дадзеных ААН, з пачатку ваенных дзеянняў у Сірыі загінулі не менш за 90 тысяч чалавек. Пра магчымасць паставак узбраення апазіцыі раней паведамлялі і некаторыя еўрапейскія краіны, ў тым ліку, Вялікабрытанія і Францыя.
Афіцыйны Менск неаднаразова заяўляў аб сваёй падтрымцы сірыйскага рэжыму. Многія эксперты і міжнародныя арганізацыі заяўляюць аб тым, што Беларусь пастаўляе зброю Башару Асаду ў абыход міжнародных санкцыяў, а спецыялісты з нашай краіны працуюць на ваенных аб'ектах у Сірыі.
Фота: AFP