13 чэрвеня 2026, Субота, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рэчыцы страйкавалі футбалісты

25
У Рэчыцы страйкавалі футбалісты

Матч паміж «Ведрычам» і «Гарадзеяй» быў затрыманы праз страйк рэчыцкіх футбалістаў.

Як стала вядома сайту Football.by, двубой 9-га тура першай лігі паміж камандамі «Ведрыч-97» і «Гарадзеяй» быў затрыманы на дзесяць хвілін праз страйк рэчыцкіх футбалістаў.

Гульцы «Ведрыча» наважылі затрымаць пачатак матчу праз фінансавыя праблемы ў клубе. У прыватнасці, яны не атрымлівалі заробак ужо, як мінімум, тры месяцы.

Нагадаем, напрыканцы траўня футбалісты «Дынама-Брэст» у знак пратэсту супраць запазычанасці ў заробках таксама затрымалі пачатак матчу са «Славіяй» на 10 хвілін. Гульцы клуба больш за 4 месяцы не атрымлівалі заробак.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках