15 чэрвеня 2026, панядзелак, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі ў гадзіну пік ўсталі больш за 50 тралейбусаў

10

Сотні гамяльчан спазніліся на працу з-за абрыву тралейбуснай лініі.

Раніцай 19 чэрвеня ў раёне прыпынкаў ЗВП і Барыкіна па прычыне абрыву ліній спыніліся больш за паўсотні тралейбусаў, паведамляюць «Сильные новости».

Здарэнне адбылося ў гадзіну пік, каля 8.20. Сотні пасажыраў былі вымушаныя пакінуць тралейбусы і чакаць іншага транспарту, каб паспець на працу або цягнік.

Аператыўна ўхілялі непаладку на лініі супрацоўнікі Аварыйнай службы кантактнай сеткі.

Варта адзначыць, што на вуліцы Барыкіна праводзяцца дарожныя работы, якія штодня значна ўскладняюць рух транспарту. Такім чынам, абрыў тралейбуснай лініі пагоршыў і без таго складаную транспартную сітуацыю ў раёне Барыкіна-Інтэрнацыянальная.

«Ведаеце, мяне ўжо дастаў гэты калапс. На Барыкіна пастаянныя заторы. З-за гэтага я ўжо месяц выязджаю на працу на паўгадзіны раней. А тут яшчэ і гэта. Выбачайце, я спяшаюся», - сказала адна з пасажырак і накіравалася на іншы прыпынак.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках