Самыя дарагія савецкія фатаграфіі
7- 19.06.2013, 11:37
- 45,670
На аўкцыёне Sotheby's у Лондане прайшлі таргі арт-фатаграфіямі з былога СССР.
5 чэрвеня на аўкцыёне Sotheby's у Лондане была выстаўленая калекцыя са 155 лотаў з працамі «падпольных» фатографаў былога Савецкага Саюза, якія дазваляюць зірнуць на паўсядзённае жыццё таго часу. Усяго было прададзена 34 лота калекцыі, агульная сума продажаў склала 313250 фунтаў стэрлінгаў.
AdMe.ru прадстаўляе гэтыя здымкі, якія былі зробленыя ў перыяд з 1959 па 2004 гады, і яны даюць нам магчымасць зазірнуць у тую эпоху нашай краіны праз аб'ектывы многіх фатографаў, якія працавалі па-за полем гледжання савецкага ўрада.

Гэты здымак Яўгена Мохарава «Азіс» з серыі «Падлеткі Санкт-Пецярбурга» датаваны 1996 годам. Быў прададзены ў лоце з 7 іншымі працамі аўтара за 5.000 фунтаў стэрлінгаў.

Гэта культавае фота 1965 года Антанаса Суткуса не раз з'яўлялася на вокладках сусветных выданняў. Тады літоўскага фатографа папрасілі сфатаграфаваць афіцыйнае падарожжа пісьменніка Жана-Поля Сартра ў краіну. Прададзена за 7.250 фунтаў стэрлінгаў.

Тры працы літоўскага фатографа Вітаса Луцкуса з серыі «Падарожжы» таксама прададзеныя за 1.500 фунтаў стэрлінгаў.

Гэты здымак эстонскага фатографа Ісі Трапіда пад назвай «Хуткасць» прададзены за 2.250 фунтаў стэрлінгаў.

Гэта фота Яўгена Раскопава пад назвай «Silence» («Маўчанне») ацэньваецца ў 1500-2000 фунтаў стэрлінгаў.

Гэта ўнікальная калекцыя савецкіх фатаграфій, у якую таксама ўвайшоў здымак Ігара Мухіна, які здымаў маскоўскі панк-рок рух 80-ых. Дзве фатаграфіі аўтара з серыі «Моладзь вялікага горада» ацэньваюцца ў 6-8 тысяч фунтаў стэрлінгаў.

Гэта фота Антанаса Суткуса «Твар эпохі і даруйце, таварышы па партыі!» у складзе лота з двух фотаздымкаў ацэньваецца ў 6-8 тысяч фунтаў стэрлінгаў.

Дзве фатаграфіі Аляксандраса Мацыяўскаса з серыі «Васара» ацэньваюцца ў 2-3 тысячы фунтаў стэрлінгаў. Куратар аўкцыёну кажа, што гэтыя фота ідуць у разрэз з тымі здымкамі, якія прадстаўлялі публіцы ўлады СССР у мэтах прапаганды.

Фатограф Аляксандрас Мацыяўскас з'яўляецца адным з лепшых фатографаў Літвы. Ён падарожнічаў у аддаленыя вёсачкі краіны, каб сфатаграфаваць паўсядзённае жыццё яе жыхароў. Гэта фота называецца «На рынку», прададзенае ў лоце з трох работ за 4000 фунтаў стэрлінгаў.

Фотаздымак Барыса Міхайлава з серыі «Лурыкі». Здымак унікальны, так як уручную размаляваны анілінавымі фарбавальнікамі. Прададзены за 20.000 фунтаў стэрлінгаў.

Фотаздымкі Мікі - цыркавога шымпанзэ, якога Віталь Камар і Аляксандр Меламід вучылі рабіць фатаграфіі на Краснай плошчы.

18 фотаздымкаў Мікі, аб'яднаных у адзін лот, сышлі з малатка за 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў.

У гэтай серыі фатаграфій 1998 года Камар і Меламід задалі пытанне пра ролю чалавечай расы на зямлі.

Гэтая праца Барыса Міхайлава прададзеная за 13.750 фунтаў стэрлінгаў. Міхайлава называюць адным з найважнейшых фатографаў былога СССР.

Фатографы гэтай эпохі працавалі на мяжы афіцыйнага мастацтва і культуры, выстаўляючы свае працы «падпольна» ў альтэрнатыўных месцах аж да 1990-га года. Яны таксама эксперыментавалі з многімі тэхнікамі.

Чатыры фатаграфіі Генадзя Бадрова, зробленыя ў 1988-1990 гадах, ацэненыя ў 2-3 тысячы фунтаў стэрлінгаў.

Гэта фота Сяргея Барысава 1988 года з маскоўскай серыі прададзена за 1.500 фунтаў стэрлінгаў.

Пяць работ Аляксея Цітарэнкі, уключаючы гэтую, ацэньваюцца ў 6-8 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Дзякуючы падобным калекцыям постсавецкая фатаграфія становіцца ўсё больш папулярнай.