15 чэрвеня 2026, панядзелак, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бясплатная медыцына, кажаце?

186
Бясплатная медыцына, кажаце?

Беларусаў прымусяць плаціць за неабгрунтаваны выклік хуткай дапамогі.

Папраўкі ў закон аб ахове здароўя будуць прадугледжваць пакрыццё выдаткаў на лячэнне нецвярозых грамадзян самімі пацыентамі, а таксама кампенсацыю за неабгрунтаваны выклік хуткай, паведаміў сёння журналістам міністр аховы здароўя Васіль Жарко ў «палаце прадстаўнікоў», перадае БелТА.

«Напрыклад, чалавек здзейсніў ДТЗ, знаходзячыся ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення, - ён павінен плаціць за лячэнне. На сёння пакрыццё магчымае толькі праз суд», - сказаў міністр. Пры гэтым Васіль Жарко запэўніў, што да прыняцця паправак у другім чытанні будзе дакладна распісана, у якіх выпадках п'яны пацыент будзе плаціць. «Не павінна быць так, што калі чалавек выпіў 20 грам, а потым у яго здарыўся гіпертанічны крыз, то ён павінен плаціць», - лічыць міністр.

Ён дадаў, што ў першым чытанні законапраект будзе разгледжаны 26 чэрвеня.

Акрамя таго, Васіль Жарко сказаў, што будзе абмяркоўвацца і пытанне кампенсацыі за неабгрунтаваны выклік хуткай дапамогі. У буйных гарадах Беларусі, як адзначыў міністр, доля такіх выклікаў складае 5-7%.

Нагадаем, у мінулым віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік прапанаваў увесці плату за наведванне паліклінік у памеры 5-10 тысяч.

Напісаць каментар 186

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках