15 чэрвеня 2026, панядзелак, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка даў справаздачу Пуціну пра паездку ў Кіеў

53
Лукашэнка даў справаздачу Пуціну пра паездку ў Кіеў

Сёння адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным.

Беларускі правадыр і расейскі прэзідэнт абмеркавалі пытанні дзвюхстаронніх стасункаў, а таксама інтэграцыйнага ўзаемадзеяння. Асноўны акцэнт быў зроблены на значнасці актывізацыі работы з грамадскасцю на інтэграцыйную тэматыку.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падкрэслілі "неабходнасць узмацнення папулярызацыі ідэі адзінства трох славянскіх народаў Беларусі, Расеі і Украіны", паведамляе прэс-служба беларускага дыктатара.

Прэзідэнт Расеі праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку пра свой удзел у саміце «Вялікай васьмёркі» ў Паўночнай Ірландыі. Лукашэнка ў сваю чаргу расказаў расейскаму кіраўніку аб выніках праведзеных напярэдадні перамоваў у Кіеве і дасягнутых дамоўленасцях.

Фота: picture-alliance.com

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках