4 траўня 2024, Субота, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтэлекам» блакуе доступ да сайта польскага консульства

176
«Белтэлекам» блакуе доступ да сайта польскага консульства

Да махінацый з рэгістрацыяй на візу для беларусаў на адмысловым сайце польскага МЗС датычны «Белтэлекам».

Уласнае расследаванне правёў карыстальнік гродзенскага сайта s13.ru Balodik.

Механізм махінацыі просты - у момант размеркавання месцаў для наведвання консульства доступ да сайта рэгістрацыі блакуецца на ўзроўні інтэрнэт-манапаліста РУП «Белтэлекам» і рэгістрацыю могуць атрымаць толькі кліенты абраных турыстычных фірмаў, якія за свае паслугі патрабуюць ад 150 да 500 еўра.

Складанасці з доступам на сайты польскіх консульстваў з Беларусі існуюць даўно, таму многія беларусы выязджалі за мяжу і без праблем запаўнялі анкеты на атрыманне візы праз інтэрнэт. Спрабуючы вырашыць праблему махінацый з рэгістрацыямі, польскія ўлады з 18 траўня 2013 года дазволілі доступ да сайта консульства толькі з тэрыторыі Беларусі і махінацыі на баку «Белтэлекама» сталі відавочныя.

Каб праверыць, дзе менавіта адбываецца блакаванне, дастаткова ў момант рэгістрацыі выканаць у камандным радку свайго кампутара каманду tcptraceroute, што і зрабіў карыстальнік Balodik.

Аказалася, што пакеты дадзеных у момант прыёму заявак на рэгістрацыю і запаўнення анкет блакуюцца на роўтэры Белпак (падраздзяленне РУП «Белтэлекам»), праз паўгадзіны пасля таго, як свабодныя рэгістрацыі сканчаюцца, доступ да сайта аднаўляецца.

«Можна меркаваць, што ў «гадзіну ікс злучэнні на 443-і порт 78.133.160.148 блакуюцца да шлюза asbr2.net.belpak.by. Так як дадзеныя паводзіны назіраюцца на ўсіх правайдэрах краіны - можна меркаваць, што блакаванне ажыццяўляецца менавіта на шлюзе Белтэлекама», робіць выснову інтэрнэт-карыстальнік.

Аб складанасці рэгістрацыі на сайце консульства для атрымання польскай візы нядаўна пісала Gazeta Wyborcza.

«Праблема з візамі для беларусаў не знікне, пакуль мы не зможам адправіць у Беларусь больш консулаў. На гэта не даюць згоды беларускія ўлады», - распавёў польскаму выданню прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Басяцкі.

Напісаць каментар 176

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках