8 траўня 2024, Серада, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сноўдэн едзе ў Беларусь?

68
Сноўдэн едзе ў Беларусь?

Лукашэнка можа даць прытулак былому супрацоўніку ЦРУ, які распавёў журналістам аб праграме па зборы асабістых дадзеных грамадзян.

Аб гэтым заявіў першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы Расеі ў міжнародных справах Леанід Калашнікаў. Ён не выключае верагоднасці таго, што з Масквы, куды Эдвард Сноўдэн прылятае сёння, ён накіруецца ў Беларусь, перадае РИА «Новости».

«Думаю, што Расея цалкам здольная даць прытулак, нягледзячы на ўсе хваляванні, звязаныя з гэтым. Мы ж бачым, што ў тых ці іншых палітычных апанентаў у сябе заходнія краіны часта даюць прытулак тым, якія да Расеі маюць палітычныя прыхільнасці, чаму б не даць і Сноўдэну», сказаў Леанід Калашнікаў. Ён мяркуе, што, хутчэй за ўсё, ідзе «дыпламатычная гульня» і цалкам магчыма, што «Сноўдэн паедзе ў Беларусь, а Расея будзе ў якасці транзітнай краіны, але толькі пры ўдзеле апошняй пытанне так ці інакш будзе вырашацца».

У нядзелю кіраўніцтва сайта Wikileaks, які атрымаў скандальную вядомасць пасля публікацыі сакрэтных данясенняў Пентагона і іншых дзяржаўных установаў ЗША, паведаміла, што яны дапамаглі Сноўдэну пакінуць Ганконг і дамагчыся палітычнага прытулку ў «дэмакратычнай» краіне. Калі наконт прытулку дамаўляўся Джуліян Асанж, то цалкам мажліва, што перамовы ён вёў з Менскам. Ва ўсякім разе, добра вядома, што Асанж у свой час быў у Менску і праводзіў афіцыйныя сустрэчы ў адміністрацыі Лукашэнкі. Гэта значыць сувязі, кантакты і выхады на Лукашэнку ў яго, мяркуючы па ўсім, сапраўды ёсць.

Нагадаем, што былы супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн арганізаваў уцечку дадзеных аб дзейнасці амерыканскіх разведслужбаў. Інфармацыя, перададзеная Сноўдэнам, з'явілася ў газетах Guardian і Washington Post. Амерыканскія ўлады распачалі ў дачыненні да выкрывальніка крымінальную справу і паабяцалі дамагчыся яго экстрадыцыі. Сам Сноўдэн раней неаднаразова заяўляў, што будзе аспрэчваць любыя спробы яго экстрадыцыі на радзіму.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках