18 красавiка 2024, Чацвер, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадура нагадае Лукашэнку пра «даўжок»

73
Мадура нагадае Лукашэнку пра «даўжок»

Не выключана, што падчас візіту ў Менск прэзідэнт Венесуэлы нагадае пра запазычанасць у $2,8 млрд за нафту.

Такім чынам палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі пракаментаваў сайту charter97.org маючы адбыцца візіт прэзідэнта Венесуэлы ў Беларусь.

«Што тычыцца так званай новай палітыкі Нікаласа Мадура, то пакуль што мы назіраем ажыўленне адносін паміж Каракасам і Вашынгтонам, і гэта вельмі прыкметна. Чакаецца перабудова па-венесуэльску. Як яна закране адносіны з Беларуссю, застаецца толькі гадаць. Але я ў сваю чаргу нагадаю, што Лукашэнка даў загад рэанімаваць двухбаковыя адносіны менавіта ў чэрвені. На мой погляд, самым цікавым і загадкавым пытаннем у двухбаковых адносінах з'яўляецца лічба ў 2,8 мільярда даляраў запазычанасці беларускага боку за венесуэльскую нафту. Нам не гавораць нават таго, колькі каштавала гэтая нафта, але такая запазычанасць існуе. І я не выключаю, што Мадура будзе пра гэта казаць», - лічыць палітычны аглядальнік.

Ён таксама адзначыў, што беларускі амбасадар у Каракасе генерал Пафераў мае самую вялікую зарплату сярод беларускіх амбасадараў - па афіцыйных дадзеных, амаль 5 000 еўра, і гэта можа сведчыць пра важнасць адносін з Венесуэлай.

«Але, на мой погляд, час, адведзены Мадура для выбудоўвання сваёй палітыкі ў адносінах да ўсяго свету і Беларусі, абмежаваны. Зразумела, што такіх адносін, як былі паміж Лукашэнкам і Чавесам ужо не будзе, таму што яны будаваліся на дружбе кіраўнікоў Беларусі і Венесуэлы. Але зараз аднаго з іх няма, і мы ведаем, што Нікаласу Мадура ў вобразе птушкі з'яўляецца Уга Чавес. А якія навіны яна прыносіць і што яму падказвае, нам ужо невядома», - з іроніяй сказаў Раман Якаўлеўскі.

Нагадаем, прадстаўнікі службы бяспекі Нікаласа Мадура, якія рыхтуюць яго візіт у Беларусь, ужо прыбылі ў Менск.

Дакладная дата прыезду новага прэзідэнта Венесуэлы пакуль не паведамляецца. Аднак вядома, што гэты візіт - па сутнасці, транзітны. 1-2 ліпеня Нікалас Мадура мае намер прыняць удзел у форуме краін-экспарцёраў газу, які пройдзе ў Маскве і сустрэцца з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Адпаведна, у Менск прэзідэнт Венесуэлы прыедзе альбо ў самым канцы чэрвеня, альбо ў першых чыслах ліпеня.

Фота: titomacia.ning.com

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках