20 траўня 2024, панядзелак, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускім беспілотнікам знайшлі ўжыванне

37
Беларускім беспілотнікам знайшлі ўжыванне

Несанкцыянаваныя сметнішчы ў Беларусі будуць шукаць пры дапамозе спадарожнікаў і беспілотнікаў.

Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Сусветнага дня навакольнага асяроддзя, генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут» (БелНДГРІ) Андрэй Каўхута, паведамляе БелТА.

Інстытут працуе над развіццём дыстанцыйных метадаў маніторынгу, якія раней ужываліся пераважна для адсочвання змяненняў якаснага складу падземных вод. Так, у найбліжэйшай будучыні «БелНДГРІ» ўвядзе ў эксплуатацыю сістэму дыстанцыйнага выяўлення несанкцыянаваных сметнішчаў на ранніх стадыях іх з'яўлення.

Для гэтага спецыялісты ўстановы плануюць выкарыстоўваць беспілотныя лятальныя апараты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і спадарожнік, хутчэй за ўсё, беларускі. «Дапрацоўваецца тэхналогія выяўлення сметнішчаў беспілотнікамі, і вядуцца адпаведныя перамовы», - дадаў Андрэй Каўхута.

Нагадаем, вытворчасцю беспілотнікаў у Беларусі займаецца авіярамонтны завод у Баранавічах.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках