15 чэрвеня 2026, панядзелак, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Касцёл баіцца рэпрэсій супраць каталікоў у Беларусі

13
Павел Севярынец: Касцёл баіцца рэпрэсій супраць каталікоў у Беларусі

Кіраўніцтва Ватыкана вымушана быць вельмі асцярожным у перамовах з беларускім рэжымам.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя» заявіў палітычны зняволены і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец. Так ён пракаментаваў падзяку Лукашэнкі Ватыкану за «падтрымку ў наладжванні адносінаў з Еўразвязам».

Па словах палітыка, кіраўніцтва каталіцкай царквы вымушана быць асцярожным з-за таго, што ў Беларусі жыве паўтара мільёна каталікоў.

«Лукашэнка можа прымяніць рэпрэсіўныя меры. Касцёл і каталікі гэта разумеюць. Таму паводзяць сябе ў Беларусі дастаткова асцярожна. Нельга ні ў якім выпадку асуджаць касцёл за тое, што ён размаўляе з Лукашэнкам. Спрабуе, магчыма, палегчыць становішча каталікоў. З іншага боку, я думаю, што ў Ватыкане разумеюць, што ёсць пытанне маралі. Вось такі дыялог і такая размова - як міннае поле», - сказаў палітвязень.

Заявы Аляксандра Лукашэнкі наўрад ці паскораць візіт Папы Рымскага ў Беларусь.

«Пытанне аб візіце будзе вырашацца не паміж Ватыканам і Лукашэнкам, а паміж Ватыканам і Масквой», - сказаў Павел Севярынец.

Нагадаем, учора дыктатар падзякаваў Ватыкан за садзейнічанне ў наладжванні адносінаў з Еўразвязам і запрасіў Папу Рымскага ў Беларусь.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках