15 чэрвеня 2026, панядзелак, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дружбу» замяніла БТС-2

12
«Дружбу» замяніла БТС-2

Расея скарачае транзіт нафты праз Беларусь па нафтаправодзе «Дружба» на карысць Балтыйскай трубаправоднай сістэмы (БТС-2).

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Мінэканомікі.

«Тэмп росту дабаўленага кошту па родзе дзейнасці «Транспарт і сувязь» за студзень-красавік 2013 года склаў 99,3%, запаволіўся ў параўнанні са студзенем-сакавіком бягучага года на 1,9 а.п. На запаволенне тэмпаў росту аказвае ўплыў галоўным чынам зніжэнне грузаабароту трубаправоднага транспарту па прычыне пераарыентацыі Расеяй патоку нафты з улікам уводу на поўную магутнасць Балтыйскай трубаправоднай сістэмы БТС-2», - адзначаецца ў паведамленні Мінэканомікі.

У студзені-красавіку 2013 года грузаабарот трубаправоднага транспарту знізіўся на 5,9%, доля яго ў агульным грузаабароце склала 50,2%.

«Другой прычынай замаруджвання тэмпаў росту дабаўленага кошту па родзе дзейнасці «Транспарт і сувязь» у Мінэканомікі стала зніжэнне грузаабароту чыгуначнага транспарту.

Так, у студзені-красавіку 2013 года ён скараціўся ў параўнанні з тым жа перыядам 2012 года на 14,9%, удзельная вага яго ў агульным грузаабароце склала 34,6%», - гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Аб'ём грузавых перавозак па чыгунцы скараціўся з прычыны росту з 1 студзеня 2013 года тарыфаў на чыгуначныя перавозкі. У тым ліку перавозка нафтавых грузаў скарацілася на 17,8%. Рост тарыфаў прывёў да пераарыентацыі часткі грузаў на іншыя віды транспарту.

Нагадаем, у 2012 годзе Расея ўвяла ў эксплуатацыю другую чаргу нафтаправода БТС. З запускам гэтага праекта РФ атрымала поўную незалежнасць ад краін-транзіцёраў пры экспарце нафты ў Еўропу. Па прагнозах прадпрыемства, з выхадам БТС-2 на поўную магутнасць, Беларусь страціць 10-15 млн транзітнай нафты, якая перапампоўваецца ў напрамку Польшчы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках