15 чэрвеня 2026, панядзелак, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Унікальная беларуска-ўкраінская кавярня адкрылася ў Кіеве

38
Унікальная беларуска-ўкраінская кавярня адкрылася ў Кіеве

З прыватнай ініцыятывы беларусаў адкрылася арыгінальная кавярня, спецыфікай якой стала нацыянальная тэматыка дзвюх краін.

У кавярні «Панські пляцки» абсталяваныя дзве залы - беларуская, выкананая ў бел-чырвона-белых колерах і ўкраінская - у традыцыйных жоўта-сініх колерах. Сцены беларускай залы ўпрыгожаныя гербам «Пагоня» і этнічнымі вырабамі з саломкі, паведамляе camarade.biz.

Меню кавярні гэтак жа аформленае на дзвюх мовах: беларускай ды ўкраінскай.

Са слоў гаспадыні ўстановы Юліі Шаўлоўскай, якая з'яўляецца і актывісткай Беларускага цэнтра ва Украіне, наведвальнікі кавярні будуць не толькі смачна есці, але стануць сведкамі ды ўдзельнікамі літаратурных прэзентацый, дзіцячых святаў, выступаў музыкаў і г.д.

Як распавяла Шаўлоўская, на адкрыццё кавярні былі запрошаныя ганаровыя госці, сярод якіх дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Алег Медуніца, вядомыя ўкраінскія і беларускія грамадскія дзеячы В.Шаўкашытны, В. Сіўчык, Н. Каханіўскі ды іншыя.

Закончылася адкрыццё кавярні выступам беларускага барда Андрэя Касмовіча і лідара ўкраінскай фолк-метал групы «Тінь Сонця» Сяргея Ваcілюка. Украінская паэтка Наталка Пазняк-Хаменка пранікнёна прачытала верш Максіма Багдановіча «Пагоня».

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках