3 траўня 2024, Пятніца, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянты збілі нацбола за ўлёткі супраць рабства

28
Міліцыянты збілі нацбола за ўлёткі супраць рабства

Сябра аргкамітэта для стварэння Нацыянал-бальшавіцкай партыі Зміцера Паліенку збілі і асудзілі на пяць дзён арышту за ўлёткі супраць рэкруцкага рабства.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў моладзевы актывіст Дзяніс Сахар.

«Яго затрымалі ўчора позна ўвечары, каля станцыі метро Міхалава. Справа ў тым, што мы пачалі кампанію супраць рэкруцкага рабства, і Дзмітрый расклейваў агітацыйныя матэрыялы. Ён быў дастаўлены ў Маскоўскі РАУС, дзе яго збілі. Пасля гэтага быў складзены пратакол паводле артыкулу 17.1 КоАП «дробнае» хуліганства, і сёння Дзмітрый быў прысуджаны да пяці дзён адміністрацыйнага арышту», - адзначыў актывіст.

Нагадаем, збіццё апазіцыйных актывістаў у Беларусі не з'яўляецца рэдкасцю.

Год таму актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Моўчан быў затрыманы і жорстка збіты міліцыяй у Менску за акцыю салідарнасці з былым палітвязнем Сяргеем Каваленкам.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках