У польскую суддзю кінулі тортам і паслалі ў Беларусь
44- 5.06.2013, 18:51
- 67,714
Інцыдэнт адбыўся сёння падчас суда над генералам Чэславам Кішчакам, якога вінавацяць у злачынствах падчас ваеннага становішча ў Польшчы.
Торт у суддзю Ганну Велгалеўскую кінуў адзін з былых актывістаў супраціўлення Зыгмунт Мернік пасля таго, як стала вядома аб тым, што працэс будзе закрытым, піша Gazeta Wyborcza.
Такім чынам ён выказаў пратэст супраць пастановы суда. Сваю акцыю Зыгмунт Мернік суправаджаў крыкамі «Ганьба!» і «У Беларусь!».
Чэслаў Кішчак абвінавачваецца ва ўчыненні дзеянняў, якія спрыялі загубе шахцёраў на шахце «Вуек» падчас ваеннага становішча.
Паліцыя праводзіць расследаванне інцыдэнту.
Нагадаем, учора ў Польшчы адзначалася гадавіна правядзення першых часткова свабодных выбараў у 1989 годзе.
