10 траўня 2024, Пятніца, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пінскдрэў» перайшоў на чатырохдзёнку

78
«Пінскдрэў» перайшоў на чатырохдзёнку

Прадпрыемства скараціла працоўны тыдзень, рабочых адпраўляюць у вымушаныя адпачынкі.

Чатырохдзённы працоўны тыдзень уведзены з 1 чэрвеня. Загад аб гэтым быў падпісаны генеральным дырэктарам прадпрыемства Аляксандрам Суднікам 29 траўня, піша «Белорусский партизан».

«У сувязі са складанай эканамічнай сітуацыяй, зніжэннем пакупніцкага попыту, ростам рэшткаў гатовай прадукцыі, значным зніжэннем паступлення грашовых сродкаў і вынікаючымі з дадзеных абставіныў цяжкасцямі ў забеспячэнні вытворчасцей сыравінай, матэрыяламі і камплектуючымі, загадваю ўстанавіць з 1 чэрвеня 2013 года да асобага распараджэння чатырохдзённы працоўны тыдзень для кіраўнікоў, спецыялістаў, служачых і рабочых ААТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў», - гаворыцца ў загадзе гендырэктара.

Аналагічныя загады будуць выдадзеныя на прыватных і сумесных прадпрыемствах, створаных пры ўдзеле «Пінскдрэва».

Пры гэтым усім кіраўнікам даручана працягваць строга выконваць усе намечаныя вытворчыя планы.

Падзенне попыту выклікала праблемы і на шэрагу іншых буйных беларускіх прадпрыемстваў. У сакавіку і красавіку на МАЗе быў уведзены чатырохдзённы працоўны тыдзень. Згодна з загадам ад 25 лютага 2013 года, працоўныя дні былі перанесеныя на восень.

«З-за адсутнасці попыту на на аўтатэхніку ААТ «МАЗ» знізілася пакупніцкая актыўнасць на расейскім і міжнародным рынках, што пацягнула за сабой павелічэнне запасаў аўтамабіляў і прычапной тэхнікі. З улікам удакладнення аб'ёмаў вытворчасці, і з мэтай рацыянальнага выкарыстання рабочых, матэрыяльных, і паліўна-энергетычных рэсурсаў», - гаварылася ў загадзе.

Таксама, як паведамілі раней сайту charter97.org чытачы, на чатырохдзённы працоўны тыдзень перайшлі некалькі цэхаў заводу «Гарызонт».

Значныя запасы гатовай прадукцыі, якія назапасіліся на складах многіх буйных прадпрыемстваў Беларусі, ужо выклікалі заклапочанасць не толькі суб'ектаў гаспадарання, але і ўладаў.

Свае ідэі барацьбы са складскімі запасамі машынабудаўнічых гігантаў нядаўна агучваў і кіраўнік. Лукашэнка распарадзіўся скараціць іх шляхам перадачы тэхнікі ў калгасы са зніжкай да 30%. Менгарвыканкам падключыў да разгрузкі неліквіду сталічныя кампаніі.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках