19 траўня 2024, Нядзеля, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стывен Сігал і Ліга Галівудскіх Дурылак

20
Стывен Сігал і Ліга Галівудскіх Дурылак

Як заходнія палітыкі і зоркі глытаюць прынаду аўтакратаў разам з кручком?

«Гэта была адна з тых нікчэмных дэлегацый, поўных сур'ёзнай мэтанакіраванасці, паездка якой звялася да адпачынку за кошт падаткаплацельшчыкаў і ўдалага прапагандысцкага ходу ў інтарэсах процілеглага боку», - піша аглядальнік The Daily Beast Майкл Мойніхен пра паездку ў расейскую сталіцу амерыканскіх кангрэсменаў (пераклад - Inopressa.ru).

Стыў Коэн, Дэна Рорабахер, Стыў Кінг і Біл Кіцінг «чыкільгалі па Маскве, наведвалі офіс грознай ФСБ (пераемніцы грознага КДБ), з сур'ёзным выглядам прыехалі на месца бойні ў школе ў Беслане і паразмаўлялі з некаторымі прадстаўнікамі Думы ў парадку няўмелага «расследавання» пытання пра тое, як Тамерлан Царнаеў стаў радыкалам», - гаворыцца ў артыкуле.

Па словах Рорабахера, паездцы садзейнічаў акцёр Стывен Сігал. Рорабахер пахваліў яго: «Ведаеце, што мы мелі [да Сігала]? Дзярждэпартамэнт кантраляваў усю інфармацыю, якую мы чулі. Думаеце, гэта добра для дэмакратыі? Нічога падобнага».

Хай ужо лепш «кантролем інфармацыі» загадвае тугадум, зорка фільмаў, якія выдаваліся толькі на відэакасетах, каментуе аўтар артыкула.

Пуцінскі рэжым уклаў вялікія грошы ў прыцягненне кіназорак у Чачню, працягвае Майкл Мойніхен, згадваючы пра Жан-Клода Ван Дама, Хілары Суонк і Жэрара Дэпардзье.

«Лепет тупаватых знакамітасцяў пра палітыку лепш усяго ігнараваць. Але, калі гэты лепет уплывае на дурнаватых палітыкаў альбо сур'ёзныя СМІ падаюць для гэтага лепату пляцоўку, варта ўступіць у дыялог», - піша аўтар. На думку журналіста, кангрэсмены паўтаралі развагі Сігала: так, Кінг сказаў у эфіры расейскага тэлебачання, што цяжка спачуваць удзельніцам Pussy Riot.

Амаль усе кангрэсмены з дэлегацыі таксама «аддана паўтаралі графік шляху братоў Царнаевых да джыхаду, прадстаўлены ФСБ», піша аўтар.

«Пасля бостанскіх выбухаў чачэнскі лідар у выгнанні Ахмед Закаеў сказаў мне, што Крэмль скарыстаецца тэрактам, каб умацаваць падтрымку на Захадзе свайго курсу ў Чачні. І вось мы назіраем, як Рорабахер і Кінг кінуліся да прынады», - робіць выснову журналіст.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках