19 траўня 2024, Нядзеля, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Замак» алігарха Тапузідзіса затапіла

67

Вада затапіла гіпермаркет «Карона Тэхна» ў гандлёвым цэнтры «Замак».

У адным з яго аддзелаў сёння ўвечары прарвала трубу. У выніку некалькі гандлёвых аддзелаў былі затопленымі, піша сайт iProsto.org.

На гэты момант ваду ўжо ўдалося спыніць. Адміністрацыя гандлёвага цэнтра адмовілася каментаваць сітуацыю.

Выканаўца «Замка» - кампанія «Тытунь-Інвест», якой валодаюць два непублічных бізнэсоўцы. Калі імя Паўла Тапузідзіса, мільянера з грэцкага-грузінскімі каранямі, усё ж раз-пораз згадваецца ў СМІ, то імя яго кампаньёна Віктара Пятровіча цалкам ахутана таямніцай. У іх бізнэс-імперыю ўваходзіць вытворчасць цыгарэт «Тытунь-Інвест», гіпермаркеты «Карона» у Менску, Берасці, Бабруйску і Віцебску, гелікоптэрны клуб у Ратамцы на беразе Менскага мора.

Падчас прэзідэнцкай кампаніі-2010 Павел Тапузідзіс быў старшынём выбарчай камісіі на адным з менскіх участкаў. Дэлегаваў яго «працоўны калектыў бухгалтэрыі ТАА «Тытунь-Інвест».

Залева, што сёння абрынулася на Менск, прынёсла і іншыя невыгоды. Так, на плошчы Перамогі на паўгадзіны згас Вечны агонь. Пра гэта паведамілі відавочцы здарэння, паведамляе «Інтэрфакс». Паводле іх слоў, міліцыя не прапускала да агню разявак. Падача газу адключаная.

На месца здарэння прыбылі спецыялісты «Мінгазу». Праз 30 хвілін Вечны агонь зноў загарэўся.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках