18 траўня 2024, Субота, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаргінец ацэніць «Міс Менск 2013»

52
Чаргінец ацэніць «Міс Менск 2013»

Грамадскі савет па маральнасці разгледзіць пытанне аб тым, наколькі адпавядаюць размешчаныя ў інтэрнэце здымкі ўдзельніц конкурсу прыгажосці агульнапрынятым нормам маралі.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю БелаПАН старшыня грамадскага савета па маральнасці ў Беларусі пісьменнік Мікалай Чаргінец.

Адкрытыя фота пераможцы конкурсу Яны Канцавенка растыражаваныя ў інтэрнэце. Як вынікае з інфармацыі, размешчанай у сацыяльных сетках, другая віцэ-міс Наталля Башура працуе go-go-танцоркай, а ўладальніца тытула «Міс дружба» Кацярына Войтус - стрыптызёрша.

Каментуючы БелаПАН скандальныя фота ўдзельніц конкурсу, на якіх яны ў напаўаголеным выглядзе знаходзяцца ў публічных месцах, Чаргінец сказаў, што «на такія факты неабходна рэагаваць». Паводле яго слоў, савет збярэцца ў канцы месяца, тады праблему і абмяркуюць. «Пад сцягам дэмакратызацыі, адкрытасці нам падсоўваюць усё што заўгодна», - сказаў Чаргінец. Калі так пойдзе далей, працягнуў ён, то ў хуткім часе «можна чакаць, што будуць патрабаваць дазволіць аднаполыя шлюбы», а таксама праводзіць шэсці «блакітных і лесбіянак».

Старшыня грамадскага савета па маральнасці лічыць, што трэба пытацца з тых, хто арганізаваў дадзены конкурс прыгажосці, падбіраў удзельніц і «паставіць пытанне пра густы чыноўнікаў, якія адказваюць за правядзенне падобных мерапрыемстваў». Перш за ўсё арганізатары павінны былі даведацца пра род заняткаў і лад жыцця ўдзельніц конкурсу, адзначыў Чаргінец. Ён дадаў, што арганізатары конкурсу «падставілі кіраўніцтва горада, якое віншавала пераможцаў, разлічваючы на прыстойнасць арганізатараў».

У Беларусі ёсць чыноўнікі, сказаў Чаргінец, якія арганізуюць канцэрты, напрыклад, групы Rammstein, а потым яшчэ незадаволеныя, што савет па маральнасці асмеліўся крытыкаваць. «Гэта сведчыць пра ўзровень выхаванасці, разумення этыкі ў нашай краіне. Калі на сцэну выпускаюць голага мужчыну, які паказвае ўсе свае хароствы, і гэта лічыцца нармальным, чаго ж чакаць?» - сказаў Чаргінец.

Падкрэсліўшы, што выказвае сваё асабістае меркаванне, Чаргінец сказаў, што тытулам «Міс Менск» не можа валодаць дзяўчына, якая ўдзельнічала ў падобнай фотасесіі. Акрамя таго, такім чынам дыскрэдытуюцца конкурсы прыгажосці ў прынцыпе. Бо існуе супярэчнасць паміж ідэяй конкурсу прыгажосці і тым вобразам, у якім паўстае пераможца і іншыя удзельніцы на адкрытых фотаздымках у інтэрнэце.

Адбываецца «скажэнне паняцця конкурсу прыгажосці і змешванне яго з пошласцю». На думку старшыні савета па маральнасці, удзел у эратычнай фотасесіі ў адкрытай вопратцы «скампраметаваў наш лад жыцця».

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках