16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сноўдэн прымусіў Абаму патэлефанаваць Пуціну

63
Сноўдэн прымусіў Абаму патэлефанаваць Пуціну

ЗША на вышэйшым узроўні адрэагавалі на просьбу экс-супрацоўніка ЦРУ Эдварда Сноўдэна пра палітычны прытулак у Расеі.

У ноч на суботу прэзідэнт Барак Абама патэлефанаваў Уладзіміру Пуціну і абмеркаваў гэтае пытанне. Пасля гэтага афіцыйныя прадстаўнікі Белага дома і Дзярждэпу абвінавацілі расейскія ўлады ў тым, што Эдварду Сноўдэну ўжо далі «прапагандысцкую платформу». Так інтэрпрэтавалі сустрэчу ўцекача з праваабаронцамі ў тэрмінале аэрапорта «Шарамецьева». Таксама амерыканскія ўлады паведамілі пра тое, што ў кожнай краіне, якая дасць Сноўдэну прытулак, могуць «з'явіцца праблемы», піша NEWSru.com.

Прэзідэнты Расеі і ЗША абмеркавалі дзвюхстаронняе супрацоўніцтва і пытанні бяспекі, заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў. Размова адбылася з ініцыятывы амерыканскай стараны, паведаміў ён.

Раней у пятніцу Сноўдэн, які знаходзіцца ў транзітнай зоне маскоўскага аэрапорта «Шарамецьева», сустрэўся з расейскімі праваабаронцамі і папрасіў іх дапамогі ў адпраўленні запыту на выдачу часовага прытулку ў Расеі. Затым ён спадзяецца атрымаць паперы ад лацінаамерыканскіх краін, якія дазволяць яму з'ехаць. Ён таксама пагадзіўся на ўмовы, якія раней агучваў Пуцін, кажучы аб магчымасці выдачы прытулку - «перастаць шкодзіць ЗША».

Адміністрацыя ЗША патрабуе, каб былы супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн быў вернуты на радзіму. Пра гэта ў пятніцу заявілі афіцыйныя прадстаўнікі Белага дома і дзярждэпартамента Джэй Кэрні і Джэн Псакі.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках