18 траўня 2024, Субота, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навучанне ў ВНУ даражэе на 20%

80
Навучанне ў ВНУ даражэе на 20%

Чарговы рэзкі рост коштаў на адукацыю ў беларускіх ВНУ адбудзецца ўжо ў верасні.

Міністэрства адукацыі Беларусі заяўляе пра планаванае павышэнне з 1 верасня аплаты за навучанне ў ВНУ, але не больш чым на 20%, піша «Інтэрфакс».

«Так, аплата за навучанне ў ВНУ будзе павышаная з 1 верасня. У 2012/2013 навучальным годзе аплата за навучанне на платных аддзяленнях не змянялася, а стаўка тарыфнага разраду ў краіне павышалася тройчы, але гэта ніяк не адбівалася на кошце навучання», - заявіў у эфіры Першага нацыянальнага тэлеканала начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі міністэрства адукацыі Беларусі Сяргей Раманюк.

«У рэшце рэшт было прынятае рашэнне на ўзроўні ўрада павысіць кошт навучання ў вышэйшых навучальных установах, але не больш, чым на 20%», - сказаў Раманюк.

«20% - гэта гранічны ўзровень», - падкрэсліў прадстаўнік Мінадукацыі. «Пры гэтым ім (ВНУ - ІФ) дадзенае права ў залежнасці ад эканамічнай сітуацыі ў канкрэтным ВНУ, у залежнасці ад эканамічна абгрунтаваных затрат, самім вырашаць, на якую планку будзе ўзняты кошт за навучанне», - адзначыў Раманюк.

«Кошт будзе дыферэнцавацца ў залежнасці ад формы навучання - дзённая ці завочная, а таксама ў залежнасці ад курсу - напрыклад, на 1 курсе ён можа быць вышэй, чым на 4-м ці 5-м», - адзначыў начальнік упраўлення.

Нагадаем, аплата за навучанне ў ВНУ з красавіка 2013 года ўжо павялічвалася на 8-10%.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках