8 траўня 2024, Серада, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавы забой свіней у Гродзенскай вобласці

23
Масавы забой свіней у Гродзенскай вобласці

У Зэльвенскім, Мастоўскім і Гродзенскім раёнах адбываецца масавая ўтылізацыя свіней на прыватных падворках.

Пра гэта charter97.org паведаміў чытач сайта.

«Учора ў вёсцы Залацеева Зэльвенскага раёна выразалі ўсіх свіней. Вёска была ачэпленая міліцыяй. Такая ж сітуацыя назіралася ў Мастоўскім і Гродзенскім раёнах. Людзі суседніх вёсак не чакаючы ўтылізацыі, самі забіваюць уласных свіней. У крамах раскупленыя ўсе маразільныя камеры», - адзначыў чытач.

Кіруючая справамі старшыні Дзярэчынскага сельсавета Алена Свістун дадзеную інфармацыю пацвердзіла.

«На дадзены момант свіней знішчылі толькі ў Залацеева. Ачаг афрыканскай чумы свіней ліквідаваны», - паведаміла яна.

Нагадаем, за апошнія некалькі тыдняў чытачы сайта charter97.org паведамілі пра масавы забой свіней у Менскай і Віцебскай абласцях.

Пад Віцебскам да барацьбы з «сакрэтнай хваробай» свіней таксама былі прыцягнутыя супрацоўнікі міліцыі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках