19 траўня 2024, Нядзеля, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча таксама хоча плот на мяжы з Беларуссю

30
Польшча таксама хоча плот на мяжы з Беларуссю

Услед за Літвой Польшча хоча ўсталяваць 420-кіламетровы плот на мяжы з Беларуссю.

Польшча прапанавала пабудаваць плот на мяжы з Беларуссю. Гэта была б ахоўная сетка даўжынёй 420 км, якая б абараняла не толькі тэрыторыю Польшчы, але і ўвесь Еўрапейскі Звяз ад дзікоў, якія могуць распаўсюдзіць афрыканскую чуму свіней. Польшча разлічвае, па меншай меры, на частковае фінансаванне ЕЗ, піша сайт rmf24.pl (пераклад - charter97.org).

Польскія ветэрынарныя службы накіравалі ліст у Брусэль з запытам падтрымкі з бюджэту ЕЗ у барацьбе з афрыканскай чумой свіней. Гаворка ідзе пра фінансаванне сеткі ўздоўж мяжы з Беларуссю, збор і даследаванне ўзораў у гаспадарках і ўсталёўку сістэм дэзінфекцыі - аўтамыек. Да ідэі агароджы на польска-беларускай мяжы ў Брусэлі паставіліся скептычна. «Трэба спачатку праверыць ці магчыма гэта, таму што трэба пабудаваць сотні кіламетраў такой агароджы», - паведаміў прэс-сакратар Еўрапейскай Камісіі Фрэдэрык Вінсэнт.

Нагадаем, Літва прапанавала яшчэ больш рашучыя меры. Яна хоча стварыць буферную зону на мяжы. Гэту прапанову Брусэль адхіліў і назваў яе празмернай.

Ідэя агароджы на мяжы для прыпынення міграцыі дзікіх жывёл не новая. Такія сеткі ўсталявала тры гады таму Балгарыя на мяжы з Турцыяй, каб спыніць яшчур. На думку экспертаў, спыніць захворванне ўдалося. Аднак, польска-беларуская мяжа даўжэй і больш складаная.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках