18 траўня 2024, Субота, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ўвяла каранцін на мяжы з Беларуссю

21
Расея ўвяла каранцін на мяжы з Беларуссю

Упраўленне МНС Расеі па Смаленскай вобласці выставіла каранцінныя пасты на мяжы з Беларуссю.

Гэтыя меры прымаюцца для барацьбы з распаўсюджваннем афрыканскай чумы свіней, якая раней была зафіксаваная ў некалькіх раёнах нашай краіны. Каранцінныя пасты пачалі сваю працу сёння з 14 гадзін, паведамляе прэс-служба галоўнага ўпраўлення МНС Расеі па Смаленскай вобласці.

Павышаныя меры кантролю ўведзеныя «ў месцах перасячэння дзяржаўнай мяжы Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь каля населеных пунктаў: Сянькова, Ржаўка, Селуянава, Заазер'е. На іх будзе арганізаванае дзяжурства пажарных разлікаў Федэральнай супрацьпажарнай службы Смаленскай вобласці і абласнога пажарна-выратавальнага цэнтра», гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, 5 ліпеня ў Беларусі быў выяўлены другі ачаг афрыканскай чумы свіней (АЧС). Захворванне пацверджана ў Віцебскай вобласці. Першы ачаг быў знойдзены ў Гродзенскай вобласці. Вынікі расследавання па факце заносу віруса паказалі, па паведамленнях уладаў, што захворванне занесенае з кармамі для жывёл, увезенымі з тэрыторыі Расеі.

Першая інфармацыя пра масавы падзеж свіней у Беларусі з'явілася яшчэ ў канцы красавіка, аднак улады адмаўлялі яе.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках