5 траўня 2024, Нядзеля, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афрыканская чума свіней распаўсюдзілася ва ўсёй Беларусі

59
Афрыканская чума свіней распаўсюдзілася ва ўсёй Беларусі

У гэтым упэўнены кіраўнік літоўскай ветэрынарна-харчовай службы Літвы Ёнас Мілюс.

Сітуацыю ў Беларусі ў сувязі з успышкай афрыканскай чумы свіней літоўскі чыноўнік назваў некіруемай.

«Сітуацыю, якая стварылася ў суседняй краіне, мы ацэньваем як пагрозлівую і практычна некіруемую», - заявіў ён сёння журналістам, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Кіраўнік ветэрынарнай службы нагадаў, што першыя прыкметы інфекцыі былі выяўленыя на мінулым тыдні ў Гарадзенскай вобласці ў 30 км ад мяжы з Літвой, новыя зафіксаваныя ў Віцебскай вобласці ля мяжы з Латвіяй. «Паміж двума крыніцамі інфекцыі значная адлегласць, а гэта можа азначаць, што эпідэмія распаўсюдзілася на ўсёй тэрыторыі Беларусі», - выказаў здагадку Мілюс.

Літва, паводле ягоных слоў, прыняла неабходныя меры для прадухілення з’яўлення інфекцыі, а таксама праінфармавала аб пагрозе Еўракамісію. «У Брусэлі гэтым вельмі занепакоеныя. Калі ў Літве ці ў Латвіі выявіцца хаця б адна крыніца інфекцыі, гэта прывядзе да прыпынку экспарту з усяго Еўразвяза», - папярэдзіў Мілюс.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках