2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць прыхільнікаў Навальнага ўзбуджаныя дзве крымінальныя справы

5
Супраць прыхільнікаў Навальнага ўзбуджаныя дзве крымінальныя справы

Следчы камітэт Расеі заявіў аб ужывання гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады.

«18 ліпеня 2013 прыкладна ў 20 гадзін насупраць дома № 2 па Цвярской вуліцы горада Масквы пры вялікай колькасці грамадзян неўстаноўлены следствам чалавек убачыў, што камандзір асобнага батальёна ППС УУС па ЦАО ГУ МУС ў горадзе Маскве, які знаходзіцца пры выкананні сваіх службовых абавязкаў, затрымаў грамадзяніна, што дапусціў адміністрацыйнае правапарушэнне. З мэтай перашкодзіць законнай дзейнасці паліцэйскага невядомы выказаў супрацоўніку праваахоўных органаў пагрозы прымянення гвалту, пры гэтым гвалтоўна ўтрымліваючы паліцэйскага за плечы, сарваў з яго форменную кашулю і адзін з пагонаў, пасля чаго схаваўся», - інфармуе СК Расеі.

Паведамляецца, што ідзе пошук сведак таго, што адбылося. Паводле гэтыга факта следчымі органамі ў горадзе Маскве пачалі крымінальную справу паводле прыкметаў злачынства, прадугледжанага арт. 318 КК РФ (ужыванне гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады). Раней сталічны глаўк МУС ініцыяваў справу аб вандалізме ў дачыненні «неўстаноўленых асоб», якія расклейвалі стыкеры і ўлёткі на будынак Дзярждумы.

Сам Аляксей Навальны ў суботу прыехаў з Кірава ў Маскву. На Яраслаўскім вакзале яго сустракаў натоўп прыхільнікаў, якія таксама не зусім слухалі паліцыю: за некалькі хвілін да прыбыцця цягніка праваахоўнікі паведамілі, што вакзал, магчыма, замініраваны. Але эвакуацыю правесці не ўдалося.

Справа аб вандалізме пагражае тэрмінам да трох гадоў, гвалт у дачыненні да прадстаўніка ўлады - да пяці.

Нагадаем, прыхільнікі Аляксея Навальнага сабраліся ў цэнтры Масквы пасля таго, як у чацвер Кіраўскі суд прысудзіў апазіцыянера да пяці гадоў турмы, прызнаўшы яго вінаватым у крадзяжы на прадпрыемстве «Кіраўлес». На Манежную плошчу удзельнікаў не пусціла паліцыя, і адной з галоўных кропак прыкладання намаганняў тых, хто сабраўся стаў будынак Дзярждумы, які абляпілі стыкерамі з надпісам «Навальны» і улёткамі. Паводле ацэнак паліцыі, у цэнтры Масквы на «народны сход» сабраліся блізу 2500 чалавек, паводле ацэнак саміх удзельнікаў - некалькі дзясяткаў тысяч. Былі затрыманыя блізу 200 чалавек.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках