18 чэрвеня 2024, aўторак, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква сустрэла Навальнага АМАПам і «замінаваным» вакзалам

43

Аляксей Навальны вярнуўся ў расейскую сталіцу з турмы Кірава.

Цягнік, на якім ён прыехаў у Маскву, прыбыў на Яраслаўскі вакзал паводле раскладу, паведамляе «Інтэрфакс». Аляксея Навальнага там сустрэлі паплечнікі, журналісты і ўзмоцненыя АМАПам нарады паліцыі. А таксама аб'ява аб тым, што вакзал неабходна эвакуіраваць праз паведамленні аб закладзенай бомбе. Але ніхто не сышоў, і ў выніку АМАП стварыў ланцуг прама на платформе, піша NEWSru.com.

Фота Аляксея Навальнага ля выхаду з чацвёртага шляху апублікаваў блогер Вадзім Каровін: у руках мегафон, а побач - жонка Юлія і Пётр Афіцэраў, яшчэ адзін асуджаны паводле справы «Кіраўлесу».

Праз мегафон Навальны абвясціў, што ў бліжэйшыя тыдні засяродзіцца на выбарчай кампаніі па выбарах мэра Масквы. «Мы прыйдзем на выбары і мы пераможам», - сказаў ён.

Пазней ён апублікаваў і серыю твітаў са сваімі ўражаннямі ад сустрэчы.

«Тое, што было цяпер на Яраслаўскім вакзале і тыя людзі, якія там былі - гэта найлепшае натхненне. Дзякуй усім, і мы ніколі не здадзімся... Вы не ўяўляеце, які я шчаслівы ўсіх вас бачыць (на самай справе так)... Столькі народу паехала ў восем раніцы на вакзал, каб проста сказаць «прывітанне», - напісаў ён.

Пасля таго, як палітык з'ехаў, у МУС абвясцілі, што ніякіх выбуховых прылад на вакзале не знайшлі.

Нагадаем, напярэдадні Аляксей Навальны быў вызвалены з СІЗА Кірава, ён асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі паводле справы аб крадзяжах у «Кіраўлесе», але прысуд яшчэ не ўступіў у дзеянне. 18 ліпеня, пасля абвяшчэння прысуду Навальнаму і Афіцэраву тысячы людзей выйшлі на несанкцыянаваную акцыю ў цэнтры Масквы.

Фота: Новая Газета
Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках