27 красавiка 2024, Субота, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ліпавы» Герой Расеі выступаў у Віцебску на асвячэнні крыжа

46

Падроблены Герой Расеі выступіў у Віцебску на асвячэнні паклоннага крыжа ў гонар беларусаў, якія змагаліся ў Крымскай вайне.

21 ліпеня ў Віцебску ўрачыста асвяцілі паклонны крыж у гонар маракоў-беларусаў, якія змагаліся ў Крымскай вайне 1853-1856 гадоў.

Ён павінен быць усталяваны ў Севастопалі 28 ліпеня ў рамках акцыі «Флот памятае ўсіх, а значыць і мяне», пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Фото Сергея Серебро

Васьміканцовы крыж зроблены з дрэва, каванымі лічбамі на ім выкладзеныя даты пачатку і заканчэння аблогі Севастопаля і яе працягласць у днях.

Фото Сергея Серебро
Фото Сергея Серебро

Урачыстасці адбыліся каля ўваходу ў самы вялікі праваслаўны храм Віцебска - Свята-Успенскі сабор. Узначаліў чын асвячэння крыжа архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Зміцер.

Фото Сергея Серебро
Фото Сергея Серебро

У сваім выступленні аўтар і каардынатар расейска-беларускага праекта «Марское братэрства - непарушнае!», віцэ-прэзідэнт Міжнароднага фонду ваенна-гістарычнай спадчыны Арсеній Крыцкі адзначыў, што гэты памятны знак беларускім маракам будзе ўсталяваны ў Севастопалі па рашэнні камандуючага Чарнаморскім флотам ВМФ Расеі віцэ-адмірала Аляксандра Вітко, які з'яўляецца выхадцам з Віцебска. У Крымскай вайне прымалі ўдзел Беластоцкі, Брэсцкі, Віленскі, Віцебскі, Менскі, Магілёўскі і Полацкі палкі, праўда, усе яны былі пяхотнымі.

Поддельный Герой России Владимир Пешкун выступает в Витебске. Фото Сергея Серебро

Услед за Арсеніем Крыцкім выступіў нехта, каго вядучы прадставіў генерал-маёрам марской пяхоты Героем Расеі Уладзімірам Пяшкуном. Увагу карэспандэнта «ННВ» прыцягнула дзіўная калодка медалі залатой зоркі - замест трох палос колера расейскага сцяга яе муаровая стужка мела лішнюю белую паласу. Пры разглядзе фотаздымкаў на кампутары выявілася, што і на самай зорцы нанесены нейкі рэльефны малюнак, чаго быць не павінна.

Слева направо: «награда» Владимира Пешкуна, настоящая Золотая звезда Героя Российской Федерации, Орден «Золотая Звезда» Всемирная Академия Наук Комплексной Безопасности

У базе дадзеных Герояў Расейскай Федэрацыі Уладзіміра Пяшкуна не аказалася, а «Вікіпедыя» паведамляе, што сярод марскіх пяхотнікаў гэтай узнагароды ганараваныя толькі два генерал-маёра - Яўген Качашкоў і Аляксандр Атракоўскі. Зрэшты, ці мае наш «герой» званне генерал-маёра цяпер таксама пытанне. А Віцебск можна павіншаваць з чарговым візітам чарговага паслядоўніка Астапа Бэндэра. Дарэчы, падобныя «грамадскія ўзнагароды» цяпер вельмі папулярныя ў Расеі і, заплаціўшы пэўную суму, можна стаць, напрыклад кавалерам ордэна «Залатая Зорка» Сусветнай Акадэміі Навук Комплекснай Бяспекі.

Фото Сергея Серебро
Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках