19 траўня 2024, Нядзеля, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аварыю баліда «Формулы-1» ля сцен Крамля знялі на відэа

11

Пілот «Формулы-1» Камуі Кабаяшы разбіў свой Ferrari ля сцен Крамля.

Камуі Кабаяшы не справіўся з кіраваннем свайго Ferrari на мокрай трасе і ўляцеў у адбойнік. Адзін з самых дарагіх аўтамабіляў свету апынуўся разбітым, пілот не пацярпеў.

Кабаяшы ўдзельнічаў у выставачных заездах Moscow City Racing. Машыну павяло ў адбойнік, Кабаяшы не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў агароджу. Заезды былі часова спыненыя, піша NEWSru.com.

У каментарах да відэа карыстальнікі пішуць, што Кабаяшы магла падвесці накатаная каляіна на гарадской набярэжнай, з-за якой машына лёгка зрываецца ў аквапланаванне, губляючы счапленне з дарогай.

Moscow City Racing - штогадовае аўташоу, якое праводзіцца ля сцен Крамля. Акрамя Кабаяшы, у 2013 годзе ў Moscow City Racing прымалі ўдзел пілоты «Ф-1» Джэнсан Батан, Раман Гражан, Давідзе Вальсэкі, Макс Чылтан, Хейкі Кавалайнен, нагадвае Lenta.ru.

З-за дажджу адбыўся і яшчэ адзін інцыдэнт: матагоншчык Андрэа Антанэлі разбіўся падчас заезду чэмпіянату свету па супербайку на Moscow Reaceway у Падмаскоўі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках