15 траўня 2024, Серада, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус дапамог «Шахцёру» здабыць перамогу над БАТЭ

83
Беларус дапамог «Шахцёру» здабыць перамогу над БАТЭ

Матч паміж барысаўскім БАТЭ і Карагандзінскім «Шахцёрам» скончыўся з лікам 0:1 на карысць казахстанскага клуба.

Другая сустрэча каманд адбылася сёння. Матч прайшоў у Карагандзе.

Адзіны гол забіў на 82 хвіліне гулец «Шахцёра» Ігар Зяньковіч, месцам нараджэння якога, дарэчы, з'яўляецца Менск. Раней ён сам выступаў за БАТЭ.

Падчас сённяшняга матчу ў Віктара Ганчарэнкі былі некаторыя праблемы са складам каманды. У Казахстан не паляцелі Дзмітрый Мазалеўскі і Дзмітрый Бага, якім трэба набіраць форму пасля траўмаў, а таксама Павел Няхайчык і Максім Валадзько, якія атрымалі невялікія пашкоджанні ў першай сустрэчы.

Нагадаем, першы матч 2-га раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў з Карагандзінскім «Шахцёрам» футбалісты БАТЭ правялі няўдала. На полі барысаўскага гарадскога стадыёна гаспадары саступілі двухразовым чэмпіёнам Казахстана з мінімальным лікам 0:1.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках