1 траўня 2024, Серада, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Велікабрытанія рассакрэціла прамову каралевы на выпадак Трэцяй сусветнай

16
Велікабрытанія рассакрэціла прамову каралевы на выпадак Трэцяй сусветнай

Тэкст, датаваны 4 сакавіка 1983 года, знайшлі сярод дакументаў эпохі халоднай вайны.

«Мы ўсе ведаем, што небяспекі, якія стаяць перад намі сёння, пераўзыходзяць усё, з чым мы мелі справу калі-небудзь у гісторыі. Але якія б жахі ні падпільноўвалі, у нас ёсць усе якасці, якія дапамогуць захаваць нашу свабоду, як ужо двойчы здаралася ў гэтым сумным стагоддзі», - цытуе тэкст звароту The Washington Post.

Дакумент паказвае сур'ёзнасць, з якой брытанскія ўлады ставіліся да ядзернай пагрозы. У сакавіку таго ж года прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган абвясціў СССР «імперыяй зла» і аддаў распараджэнне развярнуць у Еўропе і Велікабрытаніі крылатыя ракеты, нагадвае Утро.ру.

У Букінгемскім палацы не змаглі пацвердзіць, што каралева бачыла прамову, дадаўшы, што яна рэгулярна атрымлівала значную колькасць папер дзяржаўнай важнасці. Ва ўрадзе, у сваю чаргу, прызнаюць, што Лізавета II, хутчэй за ўсё, не ведала пра існаванне такога дакумента. Аднак тэкст усё ж быў зачытаны вясной 1983 года ў рамках брытанскіх ваенных вучэнняў, на якіх адпрацоўваліся дзеянні ўзброеных сіл у выпадку ядзернага канфлікту, піша РІА «Новости».

«Вар'яцтва вайны зноў распаўсюджваецца па свеце, і наша адважная краіна зноў павінна зрабіць усё, каб выжыць. Я ні на адно імгненне не магла ўявіць, што гэтая адказнасць аднойчы выпадзе мне», - гаворыцца далей у тэксце дакумента.

Раней Лізавета II казала, што адным з самых яркіх успамінаў яе дзяцінства быў зварот да нацыі караля Георга VI пасля пачатку Другой сусветнай вайны. Па словах каралевы, яна ніколі не забудзе смутак і гонар, якія адчувала, слухаючы бацьку па радыё.

Лізавета II узышла на пасад 6 лютага 1952 года.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках