1 траўня 2024, Серада, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маршруты транспарту зменяць з-за рамонту праспекта Незалежнасці

5
Маршруты транспарту зменяць з-за рамонту праспекта Незалежнасці

На ўчастку сталічнага праспекта Незалежнасці ад вуліцы Купалы да вуліцы Казлова з 2 жніўня будзе закрыты рух.

У сувязі з гэтым уносяцца змены ў працу гарадскога пасажырскага транспарту. Пра гэта паведамляе прэс-службе «Менсктранса».

Участак галоўнага сталічнага праспекта будзе закрыты для руху транспарту з 22.00 2 жніўня да 5.00 5 жніўня.

Рух аўтобусаў маршрутаў № 18 і 26 арганізуецца па вуліцах Захарава, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова, праспекце Машэрава ў абодвух напрамках з выкананнем на змененым участку прыпынкаў «Праспект Незалежнасці» ў напрамку пасёлка Навінкі, «Казлова» - у напрамку дыспетчарскай станцыі «Усходняя».

Рух аўтобусаў № 100 і 115Э арганізуецца ў абодвух напрамках па праспекце Незалежнасці, вуліцах Я.Купалы, Першамайская, З.Бядулі, Казлова, праспекце Незалежнасці і далей па маршрутах без выканання прыпынкаў на змененым участку.

Рух аўтобусаў прыгараднага маршруту № 300Э ад аўтавакзала «Цэнтральны» арганізуецца па вуліцах Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова, праспекце Незалежнасці і далей па маршруце, у зваротным напрамку - па праспекце Незалежнасці, вуліцах Казлова, З. Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай, Свярдлова, праспекце Незалежнасці, вуліцы Бабруйскай.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках