18 траўня 2024, Субота, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш тысячы чалавек патрабуюць вызваліць ксяндза Лазара

18
Больш тысячы чалавек патрабуюць вызваліць ксяндза Лазара

БХД перадала ў КДБ і Генпракуратуру петыцыю за вызваленне ксяндза Уладзіслава Лазара.

Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» 13 жніўня пераслаў у КДБ і Генеральную пракуратуру Беларусі петыцыю за тэрміновае вызваленне святара, настаяцеля прыходу Сашэсця Святога Духа ў Барысаве Уладзіслава Лазара.

Петыцыю, створаную 1 жніўня, за няпоўныя два тыдні падпісалі больш тысячы чалавек - 1066 на 13:00 13 жніўня, паведамляе прэс-служба БХД.

«У СІЗА КДБ больш за два месяцы знаходзіцца каталіцкі святар, настаяцель прыходу Сашэсця Святога Духа ў Барысаве Уладзіслаў Лазар. У чым яго абвінавачваюць незразумела, бо ўвесь гэты час, нягледзячы на патрабаванні грамадства і ажыятаж у СМІ, КДБ настойліва захоўвае маўчанне па гэтай справе.

Мы лічым, што арышт каталіцкага святара з'яўляецца спробай шантажу Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і запалохвання беларускага грамадства. У сувязі з гэтым мы патрабуем неадкладнага вызвалення ксяндза Уладзіслава Лазара», - гаворыцца ў звароце.

Нагадаем, 26 ліпеня Лукашэнка заявіў пра затрыманне супрацоўніка беларускіх спецслужбаў, які працаваў на замежныя дзяржавы праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы. Супрацоўнік спецслужбаў, удакладніў ён, «не толькі здаваў інфармацыю, але з-за яго дзейнасці пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжой». Праз некаторы час стала вядома пра затрыманне ксяндза Уладзіслава Лазара.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках