9 траўня 2024, Чацвер, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мушарафу прад'явілі абвінавачанне ў забойстве лідара апазіцыі

3
Мушарафу прад'явілі абвінавачанне ў забойстве лідара апазіцыі

Былы прэзідэнт Пакістана абвінавачаны ў забойстве экс-прэм'ера краіны і лідара Пакістанскай народнай партыі Беназір Бхута.

Абвінавачванне настойвае, што былы прэзідэнт Пакістана не забяспечыў лідару апазіцыі, якая вярнулася на радзіму, належнай аховы, у выніку чаго яна была забітая экстрэмістамі ў горадзе Равалпіндзі ў снежні 2007 года, перадае ІТАР-ТАСС.

Чарговае слуханне па гэтай гучнай справе прызначанае на 27 жніўня.

Акрамя абвінавачванняў у дачыненні да забойства Беназір Бхута супраць Пярвеза Мушарафа ініцыяваныя судовыя пераследы па справе аб арганізацыі пазасудовых расправаў у дачыненні да сепаратыстаў у Белуджыстане, а таксама ў арганізацыі дзяржаўнага перавароту ў 1999 годзе і незаконным роспуску Вярхоўнага суда ў 2008 годзе.

Пярвез Мушараф у цяперашні час знаходзіцца пад хатнім арыштам на тэрыторыі сваёй рэзідэнцыі ў прыгарадзе Ісламабада ў мястэчку Чак Шэхзад.

Пярвез Мушараф, генерал пакістанскай арміі, захапіў уладу ў краіне ў 1999 годзе ў выніку бяскроўнага перавароту. У 2008-м ён сышоў з прэзідэнцкай пасады, саступіўшы яе абранаму на выбарах таго года Асіфу Алі Зардары. Пасля гэтага ён на некалькі гадоў пакінуў краіну.

Вясной 2013 года ён вярнуўся ў Пакістан з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў для таго, каб прыняць удзел ва ўсеагульных выбарах.

27 снежня 2007 года Беназір Бхута памерла ад ран, атрыманых у выніку тэракту тэрарыста-смяротніка пасля перадвыбарчага мітынгу ў Равалпіндзі.

Замах на Бхута да гэтага часу не раскрыты і застаецца самым гучным палітычным забойствам за ўсю гісторыю Ісламскай Рэспублікі Пакістан.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках