Акцызы на бензін паднялі на 45%
55- 28.08.2013, 10:24
- 56,954
У Беларусі на 45% павышаныя стаўкі акцызаў на бензін, на 70% - на дызель.
Пра гэта гаворыцца ва ўказе Лукашэнкі ад 26 жніўня 2013 года №375.
У дакуменце адзначаецца, што стаўка акцызу на бензін з актанавым лікам 95 і вышэй складзе 1 млн. 785 тыс. 700 рублёў за тону, на бензін з актанавым лікам ад 91 да 95 - 2 млн. 238 тыс. 800 рублёў, з актанавым лікам да 91 - 2 млн. 539 тыс. 100 рублёў. Стаўка акцыза на дызельнае паліва ўстаноўленая ў памеры 1 млн. 686 тыс. 100 рублёў.
Нагадаем, акцыз займае значную долю ў кошце паліва. У кошце тоны дызпаліва акцыз займае 14%, у кошце тоны бензінаў у залежнасці ад маркі - ад 16% да 24%.