27 красавiка 2024, Субота, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алігарх Чыж адмаўляецца ад гатэля і рэстарана ў Мірскім замку

9
Алігарх Чыж адмаўляецца ад гатэля і рэстарана ў Мірскім замку

З 1 верасня гасцініца ў Мірскім замку мяняе ўладальніка - ад кампаніі «Трайпл» яна пераходзіць на баланс музея.

Разам з гатэлем у валоданне музея пераходзіць і рэстаран, таксама размешчаны ў замку.

«У нас была заключаная дамова арэнды, якая заканчваецца 31 жніўня, - растлумачылі ў гасцініцы. - Мы вырашылі гэтую дамову не падаўжаць, таму гасцінца і рэстаран пераходзяць у падпарадкаванне міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, кіраваць імі будзе адміністрацыя музея».

Па словах супрацоўнікаў музея «Мірскі замак», пераход ад аднаго ўладальніка да іншага ажыццяўляецца ў штатным рэжыме, гасцініца будзе існаваць як адно з падраздзяленняў музея, захаваецца матэрыяльная база, кошты і паслугі, піша holiday.by.

Гасцініца ў Мірскім замку адкрылася два гады таму - летам 2011 года. Яна з'яўляецца ўнікальным аб'ектам - адзінай замкавай гасцініцай у Беларусі. У ёй налічваецца 15 нумароў рознай ступені камфорту, разлічаных на размяшчэнне 29 чалавек. Кошты на начлег у адзіным замкавым гатэлі Беларусі вар'іруюцца ад 70 да амаль 300 еўра. Нягледзячы на высокі кошт пражывання, гасцініца, па словах супрацоўнікаў гатэля, не пустуе - самымі частымі гасцямі з'яўляюцца расейскія турысты.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках