27 красавiка 2024, Субота, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь магла паставіць у Сірыю С-300

14
Беларусь магла паставіць у Сірыю С-300

Сірыйскае войска можа мець на ўзбраенні зенітныя ракетныя сістэмы (ЗРС) С-300.

Разам з комплексамі і сістэмамі СПА С-200, Бук-М1-2, Бук-М2Э, «Панцыр-С1Э», С-125 «Нява», С-125М «Пячора» зенітныя ракетныя сістэмы дазволяць Дамаску эфектыўна адбіваць ракетныя атакі ЗША з паветра і мора, заявіла інфармаваная ваенная крыніца ў Маскве.

«Сірыйская СПА можа даць годны адказ на ўдары ЗША і іх саюзнікаў па антысірыйскай кааліцыі ў выпадку развязвання вайны. Сёння Дамаск валодае прыкладна тысячай адзінак ЗРС і ЗРК, больш чым пяццю тысячамі зенітных гарматных сістэм розных тыпаў», - паведаміў «Інтэрфаксу-АВН» у пятніцу адзін з экс-кіраўнікоў Войскаў СПА Узброеных сіл РФ.

Пры гэтым ён не выключыў, што на ўзбраенні войскаў СПА Сірыі могуць быць ЗРС С-300.

«Калі сірыйцам гэтую сістэму не паставіла ў свой час Расея, пра што было заяўлена на самым высокім узроўні, то гэта цалкам маглі зрабіць Беларусь ці Кітай, без агалоскі, у 2010-2011 гадах», - заявіў суразмоўца агенцтва.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках