18 траўня 2024, Субота, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт гендырэктара «Уралкалію» заблакаваны ў менскім аэрапорце

36
Самалёт гендырэктара «Уралкалію» заблакаваны ў менскім аэрапорце

Самалёт, на якім Уладзіслаў Баўмгертнер прыляцеў у Менск, апынуўся заблакаваным у аэрапорце без тлумачэння прычын.

Па словах прадстаўніка «Уралкалію» Аляксандра Бабінскага, «кампанія, якая абслугоўвае самалёт, штодня запытвае ў беларускіх уладаў дазвол на вылет. Пяты дзень у дадзеным дазволе адмаўляецца», піша trud.ru.

Самалёт адагналі на стаянку. Афіцыйнага рашэння аб накладанні арышту або абмежаванняў перасоўванняў паветранага судна не выносілася.

Нагадаем, пяць дзён таму топ-мэнэджэр расейскай кампаніі быў арыштаваны ў Беларусі па абвінавачванні ў злоўжыванні ўладай. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Сёння памочнік прэзідэнта Расеі Юрый Ушакоў зрабіў заяву з нагоды арышту гендырэктара «Уралкалію», у якой запатрабаваў неадкладна вызваліць яго.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках