5 траўня 2024, Нядзеля, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар жлобінскага прадпрыемства трапіўся на прыпісках

9
Дырэктар жлобінскага прадпрыемства трапіўся на прыпісках

Дырэктара КСУП «Краснабярэжскі» звольнілі з-за негатовасці тэхнікі да ўборкі ўраджаю і прадстаўлення недакладных звестак.

КДК Гомельскай вобласці пры праверцы ходу ўборкі ўраджаю на прадпрыемстве выявіў факты скажэння аператыўнай справаздачнасці аб гатоўнасці тэхнікі, непадрыхтаванасць складскіх памяшканняў і сушыльнай гаспадаркі, адсутнасці гаруча-змазачных матэрыялаў на дату маніторынгу, перадае БелТА.

Устаноўлена, што ва ўборцы ўраджаю задзейнічаныя толькі 7 збожжаўборачных камбайнаў з 11 наяўных. Да рамонту двух з чатырох няспраўных камбайнаў гаспадарка на момант правядзення праверкі не прыступала, не былі сфармаваныя на гэтыя камбайны і экіпажы механізатараў. У той жа час у аператыўнай справаздачнасці райсельгасхарчу паказана, што ступень гатоўнасці камбайнавага парку КСУП «Краснабярэжскі» складала 91% замест фактычнага 63,6%.

З-за непрыняцця кіраўніцтвам гаспадаркі належных мер па арганізацыі ходу ўборачнай кампаніі нагрузка на адзін камбайн, які ўдзельнічае ва ўборцы ўраджаю, у цэлым па гаспадарцы склала 371 га (пры гэтым у сярэднім па Жлобінскім раёне такая нагрузка складае 225 га).

У ходзе маніторынгу высветлілася, што ў гаспадарцы адсутнічаў запас паліва. У наяўнасці было толькі 3 т паліва (штодзённы расход ГЗМ - 4 т).

Кіраўніцтвам КСУП «Краснабярэжскі» таксама не прынятыя меры па падрыхтоўцы да пачатку ўборачнай кампаніі зернесушылкі і складскіх памяшканняў для захоўвання збожжа. Так, збожжасушылка М-819 не адноўленая пасля самазагарання збожжа ў шахце, якое адбылося ў 2012 годзе. Не адноўлены і разбураны ў 2011 годзе ангар для захоўвання збожжа.

Вырашаць назапашаныя праблемы давядзецца ўжо новаму кіраўніку.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках