5 траўня 2024, Нядзеля, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сістэму BelToll ахоўваюць вартаўнікі ў палатках

46

Кампанія, якая запусціла электронную сістэму аплаты праезду па платных дарогах Beltoll, вымушаная ахоўваць сучаснае абсталяванне дзедаўскім спосабам.

Многія кіроўцы аўтамабіляў дзівяцца, бачачы побач з пунктамі аплаты праезду на трасах палаткі з вартаўнікамі, піша Intex-press.

«Гэта смешна: 21-е стагоддзе, сучасная тэхналогія аплаты, а побач дзяжураць вартаўнікі з палаткамі. Для паўнаты вобразу ім толькі бярданкі бракуе», - распавёў пра свае ўражанні ад убачанага жыхар Баранавічаў.

Як растлумачылі ў прэс-службе аператара новай сістэмы, з-за таго, што некаторыя пункты збору немагчыма падключыць да электрычнай сеткі, іх засілкавалі ад дызель-генератараў. На жаль, гэтыя прылады прыцягнулі ўвагу злодзеяў. Толькі за чэрвень 10 генератараў было скрадзена. Між тым, кошт кожнага з іх - 2-3 тысячы даляраў!

«Адправіць на ахову генератараў вартаўнікоў, якія працуюць па дамове падраду, было самым простым выхадам з сітуацыі, - распавялі ў прэс-службе, -ахова будзе здымацца па меры падлучэння парталаў да электрычнай сеткі».

Зараз пытанні арганізацыі электразабеспячэння пунктаў збору аплаты праходзяць узгадненне з мясцовымі ўладамі, а людзі ў палатках працягваюць сваё дзяжурства.

Усяго на беларускіх дарогах усталявана 40 пунктаў збору аплаты. Якая колькасць з іх сілкуецца ад генератараў, у прэс-службе фірмы не паведамілі.

Выпадкаў крадзяжу абсталявання пасля арганізацыі дзяжурства вартаўнікоў не было.

Систему BelToll охраняют сторожа в палатках. Фото Константина Литвина
Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках