28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Human Rights Watch: Адказнасць за хіматаку ў Сірыі нясе рэжым Асада

20
Human Rights Watch: Адказнасць за хіматаку ў Сірыі нясе рэжым Асада

Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch усклала адказнасць за ўжыванне хімічнай зброі пад Дамаскам 21 жніўня на ўлады Сірыі.

«Наяўныя доказы даюць важкія падставы меркаваць, што ўрадавыя сілы Сірыі нясуць адказнасць за хімічныя атакі ў двух прыгарадах Дамаска 21 жніўня 2013 года. У гэтых нападах, якія панеслі жыцці соцень мірных жыхароў, у тым ліку многіх дзяцей, відавочна, выкарыстоўваўся баявы нервова-паралітычны газ, найбольш верагодна, зарын», - гаворыцца ў паведамленні на сайце арганізацыі.

Раней прадстаўнікі HRW заяўлялі, што праваабарончая арганізацыя не выступае за ці супраць ваеннага ўмяшання ў Сірыі, але што любое ўзброенае ўмяшанне варта судзіць зыходзячы з таго, наколькі ўсе сірыйскія грамадзяне будуць абароненыя ад далейшых злачынстваў, піша korrespondent.net.

Нагадаем, учора Барак Абама ў інтэрв'ю тэлеканалу ABC заявіў, што ЗША гатовыя адкласці ваенную аперацыю супраць Сірыі пры ўмове перадачы хімічнай зброі гэтай краіны пад міжнародны кантроль. Нагадаем, раней кіраўнік МЗС Сірыі заявіў пра згоду Дамаска на расейскую прапанову перадаць сірыйскую хімічную зброю пад міжнародны кантроль.

Сенат у поўным складзе ў сераду правядзе першае галасаванне па пытанні аб ваенным уварванні ў Сірыю.

Як паведамляў раней прадстаўнік Белага Дома, колькасць краін, якія падпісалі заяву ў падтрымку аднабаковых дзеянняў ЗША па Сірыі, павялічылася да 25.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках