28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэмпіянат свету па футболе ў Катары правядуць зімой

4
Чэмпіянат свету па футболе ў Катары правядуць зімой

Вядучыя футбольныя клубы Еўропы гатовыя пайсці на перанос на зімовы час Чэмпіянату свету 2022 года, які пройдзе ў Катары.

Віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі еўрапейскіх клубаў Умберта Гандзіні сказаў, што перанос турніру з лета на зіму «практычна непазбежны».

Акрамя фінальнага турніру чэмпіянату свету, на зіму будзе зрушаны і Кубак канфедэрацый 2021 года, піша «Інтэрфакс».

Такім чынам, у еўрапейскіх чэмпіянатах будуць скарэкціраваныя календары трох сезонаў: 2020/2021, 2021/2022 і 2022/2023 гг.

Канчатковае рашэнне аб пераносе тэрмінаў правядзення турніраў будзе прынятае на пасяджэнні выканкама ФІФА, якое адбудзецца ў Цюрыху 3 і 4 кастрычніка.

Прапанова правесці Чэмпіянат свету-2022 у зімовы час была выказаная і стала абмяркоўвацца адразу пасля абвяшчэння краіны-гаспадыні турніру. У падтрымку гэтай ідэі ўжо выказаліся прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр і прэзідэнт УЕФА Мішэль Плаціні.

Галоўная прычына пераносу турніраў на зіму - высокія тэмпературы ў Катары летам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках