28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасажыраў цягніка «Менск-Варшава» выклікаюць ва УБАЗ

12
Пасажыраў цягніка «Менск-Варшава» выклікаюць ва УБАЗ

Ва ўпраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю шукаюць пасажыраў, якія куплялі квіткі на цягнік у праваднікоў.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміла журналістка Крысціна Карчэўская.

«Выклікалі на допыт ва ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Толькі не смейцеся: з-за таго, што я часта ездзіла на цягніку «Менск - Варшава». Са мной у спісе заўважыла знаёмыя прозвішчы. Дык вось: шукаюць тых, хто купляў квіткі ў праваднікоў. Такія разнарадкі сышлі на кожную вобласць. Таму рыхтуйцеся», - напісала журналістка.

Нагадаем, у жніўні 2012 года ў Брэсце былі затрыманыя начальнік і праваднік цягніка «Менск - Варшава», а таксама 10 пасажыраў чацвёртага вагона. Прычынай затрымання паслужыла інфармацыя аб правозе безбілетнікаў.

З «зайцоў» узялі тлумачэнні і адпусцілі. А ў начальніка цягніка і правадніка выявілі амаль 500 даляраў і 30 еўра, якія тыя сабралі з пасажыраў. Іх падазраюць у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненым паўторна або групай асоб па папярэдняй змове.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках